Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыяналізацыя па-гарадзенску


Гарадзенскі прадпрымальнік Чэслаў Касьяновіч два гады судзіцца з гарвыканкамам за кампэнсацыю забранай у яго ўласнасьці. Для будаўніцтва школы ў бізнэсоўца забралі аўтастаянку, хочуць пазбавіць кавярні і крамы. Ніякай кампэнсацыі за сваю ўласнасьць Касьяновіч не атрымаў. Ягоную справу неўзабаве мае яшчэ раз разгледзець абласны суд.


Чэслаў Касьяновіч аддаў два з паловай гады на тое, каб асушыць балота, засыпаць кар’ер і збудаваць на гэтым месцы аўтастаянку. Пазьней ён выкупіў будынак, які стаяў побач у мікрараёне Фолюш. Там ён адкрыў лазьню, кавярню і краму, прыбудаваў гараж і дамок для вартаўніка.

Але ў 2005 годзе на гэтым месцы чыноўнікі вырашылі збудаваць школу. Хаця, са слоў прадпрымальніка, фундамэнты пад яе былі ўжо залітыя насупраць, праз дарогу.

Прадпрымальнік доўга хадзіў па чыноўніках. Тыя тлумачылі, што надзел яму выдзелілі ў часовае карыстаньне. Справу ўскладніла тое, што
Ён мне тады сказаў: не хвалюйся...
Чэславу Касьяновічу ўдалося своечасова зарэгістраваць дамок вартаўніка, склад і капітальныя будынкі. Як кажа цяпер прадпрымальнік, тады ён дарма даверыўся словам старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі.

“Ён мне тады сказаў: не хвалюйся, Чэслаў, усё будзе нармальна, выдзелім табе зямлю ў іншым месцы. Я паверыў яму, паколькі паважаў, але потым давялося хадзіць да яго разоў дваццаць”.

Паколькі Касьяновічу гарадзкія ўлады адмовілі ў кампэнсацыі за тое, што ім было збудавана, прадпрымальнік напачатку спрабаваў прыпыніць будоўлю школы, а потым зьвярнуўся ў суд. У Горадні прайшло некалькі судоў не на карысьць прадпрымальніка, пазьней Вышэйшы гаспадарчы суд адаслаў справу на перагляд.

"Калі яны незаконныя, іх тут быць не павінна”

У збудаванай на месцы стаянкі школе цяпер поўным ходам ідзе падрыхтоўка да 1 верасьня.

Дырэктар школы Валеры Пухальскі кажа, што да гэтых спрэчак ня мае ніякага дачыненьня:

“У нас заняткі распачнуцца 1 верасьня аб 11-й гадзіне”.

Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Сяргей Пацэвіч перакананы, што суд вынесе справядлівае рашэньне, але сам ён лічыць, што і так ісьціна на баку ўлады.

“Частка гэтых будынкаў збудавана незаконна, зараз вядуцца разборы ў судзе, каб усё ж высьветліць ісьціну адносна іх. Калі яны незаконныя — а яны незаконныя — іх тут быць не павінна”.

Чэслаў Касьяновіч перакананы, што ўлады самі парушылі закон, бо, перш чым будаваць школу, яны павінны былі канфіскаваць гэты надзел, а ўзамен даць другі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG