Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякіна запрасіла “Справядлівая Расея”


 Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Першы сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін сёньня ўдзельнічае ў з’ездзе партыі “Справядлівая Расея”, які праходзіць у Маскве. Лідэр апазыцыйных камуністаў Беларусі запрошаны на форум у якасьці госьця.


Як перадае расейская агэнцыя “РИА "Новости", на з’ездзе лідэр “Справядлівай Расеі” Сяргей Міронаў “скрытыкаваў палітычную сыстэму, якая склалася ў Расеі, а таксама партыю “Адзіная Расея”. Ён упэўнены, што “палітычная сіла, якая насаджвае манапалізм улады, ня мае будучыні: яна альбо прайграе выбары альбо будзе раз за разам адступаць ад прынцыпаў свабоды і дэмакратыі”.

Форум “Справядлівай Расеі” плянуе прыняць палітычную заяву па актуальных пытаньнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG