Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калякін: “Вяртаньне статусу ў ПАРЭ будзе легітымізацыяй “палаты”


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з лідэрам Партыі камуністаў Беларускай Сяргеем Калякіным.

Адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да магчымага вяртаньня Беларусі ў у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, Сяргей Калякін сказаў:

“Безумоўна, калі будзе прынятае рашэньне аб наданьні нам зноў статусу спэцыяльна запрошанага, дык гэта будзе, у пэўнай ступені, легітымізацыяй сёньняшняй "палаты прадстаўнікоў". Бо я вельмі добра памятаю, калі ў 1997 годзе я сам прадстаўляў Беларусь у Радзе Эўропы, калі мы таксама былі спэцыяльна запрошаныя, дык нас выключылі найперш за тое, што пасьля сумнавядомага рэфэрэндуму, калі Лукашэнка прызначыў парлямэнт, у на с не было выбранага на свабодных і сумленных выбарах парлямэнту. Сёньня сытуацыя не зьмянілася. І таму я лічу, што гэта крок ня вельмі добры для таго, каб Беларусь магла распачаць перамены ў палітычнай сфэры”.

Адказы на пытаньні выстаўляюцца ТУТ.

Ніжэй вы можаце выказаць свае меркаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG