Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПКБ пачала рыхтавацца да выбараў


Сяргей Калякін
Сяргей Калякін

Партыя камуністаў Беларуская, якую ачольвае Сяргей Калякін, першай з апазыцыйных партыяў пачала рыхтавацца да выбараў у мясцовыя саветы. Згодна з дзейным заканадаўствам яны павінны прайсьці ў 2010-м годзе.


Апазыцыйныя да ўладаў камуністы цяпер вывучаюць патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. У верасьні ЦК плянуе скласьці свой сьпіс прэтэндэнтаў. У гэты ж час партыя зьменіць і свой назоў.

А на 9-га ліпеня партыйцы прызначылі адзіны дзень інфармаваньня насельніцтва пра антыкрызісную праграму. У гэты дзень сябры партыі па ўсёй Беларусі будуць даводзіць людзям свае меркаваньні пра тое, як лепш выйсьці з крызісу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG