Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Карняенка: “Статус трэба абумоўліваць абавязкова”


Віктар Карняенка
Віктар Карняенка

Паліткамісія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прагаласавала за вяртаньне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага. Намесьнік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка заявіў, што да гэтага трэба ставіцца вельмі асьцярожна:


“Невядома, ці зьбіраецца Рэспубліка Беларусь рабіць захады, каб атрымаць паўнавартаснае сяброўства ў Радзе Эўропы. У мяне сумнеў, што гэта проста самадастатковая мэта для нашай краіны, і гэта мяне непакоіць. Бо для статусу спэцзапрошанага нібыта ня трэба выконваць усе абавязковыя ўмовы. А вось усе абавязковыя ўмовы — гэта тое, што працуе на дэмакратыю ў краіне, на правы чалавека.

Мне вельмі не хацелася б, каб на гэтым статусе ўвесь рух у Раду Эўропы скончыўся. Я хацеў бы, каб ПАРЭ ўжо зьвязала, калі гэта не зрабіла паліткамісія, гэтыя абавязковыя ўмовы. Гэта вельмі важна. Там тры ўмовы, яны вядомыя. Гэта — далучыцца да хартыі мясцовага самакіраваньня, ратыфікаваць эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека і правесьці па стандартах АБСЭ выбары ў парлямэнт. Калі гэтыя ўмовы ўлады выканаюць, то можна атрымаць сяброўства.

На сытуацыю ў краіне гэта магло б уплываць у тым выпадку, калі б ПАРЭ зрабіла такую ўмову: аднаўляецца статус спэцзапрошанага, а цягам паўтара года — двух вырашаюцца гэтыя тры пытаньні ў краіне. І ўлады павінны ўзяць на сябе гэтыя абавязкі. І тады ёсьць што маніторыць. Прайшоў час, паглядзелі — ня зроблена: тады статус спэцзапрошанага можна адмяняць. Трэба абумоўліваць абавязкова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG