Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Вячорка: “Гэта ў пэўным сэнсе парушэньне прынцыпаў Рады Эўропы”


Вінцук Вячорка
Вінцук Вячорка

Паліткамітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прагаласаваў за вяртаньне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага. Камэнтуючы гэтае рашэньне, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка заявіў:


“Падчас зімовага прыезду ў Беларусь спадар Рыгоні на сустрэчы з намі даў дастаткова адэкватную ацэнку сытуацыі ў Беларусі падчас так званага выпрабавальнага пэрыяду. І агучыў тагачасную прапанову палітычнай камісіі ПАРЭ — запрасіць для перамоваў зьмешаную групу, у склад якой парытэтна ўваходзілі б прадстаўнікі ўлады (магчыма — Палаты прадстаўнікоў, магчыма — некага яшчэ) і дэмакратычных сілаў. Натуральна, што мы гэтую прапанову падтрымалі, бо лічым неабходным весьці перамовы. Але гэтую прапанову адхілілі ўлады. Таму я не разумею, што ў міжчасьсе адбылося, што прымусіла спадара Рыгоні зьмяніць тое дастаткова абгрунтаванае меркаваньне.

У АДС ёсьць дакумэнт, які ўхваліў прэзыдыюм яшчэ месяц таму, у якім прынцыпы падарожнай мапы дзеля вяртаньня Беларусі ў Раду Эўропы сфармуляваныя. Там прапаноўваюцца перадумовы і ўмовы. Нельга надаваць нейкі статус у Радзе Эўропы краіне, якая апрыёры не адпавядае крытэрам сяброўства ў Радзе Эўропы. Таму павінен быць абазначаны рух у кірунку гэтых крытэраў і гатоўнасьць гэтыя крытэры выконваць. Пакуль гэта не абазначана. Я думаю, што гэта ў пэўным сэнсе парушэньне прынцыпаў Рады Эўропы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG