Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліткамітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы прагаласаваў за вяртаньне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу спэцыяльна запрошанага.



25 траўня ў Парыжы паліткамітэт абмеркаваў прадстаўлены дакладчыкам па Беларусі Андрэа Рыгоні матэрыял пра сытуацыю ў краіне. Рыгоні прапанаваў прадставіць Нацсходу статус спэцзапрошанага , які дазволіць дэпутатам браць удзел у працы ПАРЭ, перадае РІА “Новости”.

Даклад быў прыняты аднагалосна без зьменаў.

Канчатковае рашэньне будзе прымацца на чарговай сэсіі ПАРЭ напрыканцы чэрвеня.

Нагадаем, статусу спэцзапрошанага беларускі парлямэнт быў пазбаўлены у студзені 1997 года, пасьля рэфэрэндуму 1996 года.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG