Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі будзе каштаваць газ пасьля Новага году?


Чаму дасюль няма дамоўленасьці пра кошт расейскага газу для Беларусі? Якім можа быць кошт газу для Беларусі ў новым годзе? Чаму з афіцыйных крыніцах была прыбраная інфармацыі аб магчымай хуткай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае аглядальніца газэты "Белорусы і рынок" Тацяна Манёнак.


Віталь Цыганкоў
Цыганкоў:
“За два тыдні да заканчэньня года дасюль няма пэўнасьці наконт таго, якой можа быць цана расейскага газу. Ці праточваецца нейкая інфармацыя з афіцыйных крыніцаў, якая найбольш рэальная лічба вымалёўваецца на гэты момант?”

Тацяна Манёнак
Манёнак:
“16 сьнежня Лукашэнка наведваў рэгіёны, і сказаў, што ў найбліжэйшы час адбудзецца ягоная сустрэча з кіраўніцтвам Расеі, дзе і будуць абмяркоўвацца кошты на расейскі газ. Але літаральна праз гадзіну БелТА анулявала гэтую інфармацыю. Гэта, на маю думку, сьведчыць пра даволі напружаную сытуацыю ў адносінах паміж кіраўніцтвам Беларусі і Расеі.

Відавочна, што за кулісамі бакі не знайшлі пагадненьня найперш у некаторых палітычных пытаньнях. Я так разумею, што для Масквы вельмі важна прызнаньне Менскам Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Для Расеі таксама важны не заявы, а нейкія канкрэтныя крокі ў справе інтэграцыі. Пакуль што згоды па прынцыповых пытаньнях няма.

Таму чакаць, што Газпрам зьнізіць цану газу, не даводзіцца. Кожны бок стаіць на сваім. Беларусь адстойвае 140 ці ў крайнім выпадку 160 даляраў. А крыніцы з Газпраму заявілі на гэтым тыдні пра 240 даляраў. Гэта на мой погляд, вельмі завышана – каля 200 даляраў выглядае дастаткова рэальным вынікам”.

Цыганкоў: “Але ці не зьявіліся апошнім часам у беларускага боку дадатковыя аргумэнты ў сувязі з падзеньнем цаны на нафту?”

Манёнак: “Сапраўдны, козыры быццам бы зьявіліся – ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй Эўропы, дзе Газпрам ужо заявіў, што ў наступным годзе зьніжэньне цаны будзе да 30 працэнтаў. Але трэба мець на ўвазе, што ёсьць формула. Мы ня ведаем усіх дэталяў, фармаваньне цаны на газ сапраўды залежыць ад цаны на нафту, але адбываецца з адтэрміноўкай часу на 6-9 месяцаў. І на той пэрыяд кошт нафты быў вельмі вялікі, пік быў у ліпені – 147 даляраў за барэль нафты.

Так што сыходзячы з гэтай формулы, якую беларускі бок даўно хоча зьмяніць, Менск ня можа разьлічваць са студзеня на вельмі танны кошт. Але нічога трагічнага не адбудзецца, калі нават да 25 сьнежня бакі не дамовяцца. Як слушна адзначыў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў, кантракт падпісаны, і паводле яго, Расея павінна пастаўляць газ Беларусі. І нават калі Расея вырашыць, што газ будзе катаваць 200 даляраў, на чым настойваюць расейскія крыніцы, зь якімі я размаўляла, -- Беларусь павінна будзе плаціць. А ўжо потым далей дамаўляцца наконт кошту”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG