Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы пра Таню Казыру і будучыню дзіцячага аздараўленьня



Штодня на інтэрнэт-форумах мясцовых выданьняў Petaluma Argus-Courier, Santa Rosa Press Democrat ды іншых каліфарнійскіх мэдыяў можна ўбачыць супрацьлеглыя ацэнкі рашэньня Тані Казыры ды сям’і Дэбары і Мануэля Запатаў.

Жыхарка Пэталумы Джулі Ўайлдэр-Шэрман (Julie Wilder-Sherman), колішняя заснавальніца і кіраўніца дабрачыннай арганізацыі Chernobyl Children's Project належыць да кола жорсткіх крытыкаў гэтага ўчынку.

Яна тлумачыць іншым прычыны таго гневу, які выклікалі дзеяньні Тані і Запатаў сярод актывістаў арганізацыі.

“Сумна, што заснаваны амаль 18 гадоў таму некалькімі жыхарамі Пэталумы Chernobyl Children's Project можа раптоўна скончыцца з-за спантаннага рашэньня 16-гадовай дзяўчынкі і сям’і яе гаспадароў.

Я ведаю Taню і Запатаў. Таня, прадпрымальная, энэргічная дзяўчынка, а Запаты, тыя, хто шчыра клапоціцца
Таня, прадпрымальная, энэргічная дзяўчынка. Любоў да яе асьляпіла Запатаў.
аб ёй і любяць яе як уласнае дзіця. Дарэчы, гэтак жа любяць маленькіх беларусаў і іншыя амэрыканскія сем’і.
Лічу, што любоў да Тані асьляпіла Запатаў. Яны не ўлічылі міжнародных наступстваў учынку. Званок сям’і ў аэрапорт, літаральна перад вылетам групы, гэтак бы мовіць, агарошыў сяброў арганізацыі”.

Джулі Ўальдэр-Шэрман пераканая. што Запаты маглі пашукаць іншыя шляхі для таго, каб дзяўчынка змагла стала жыць у ЗША.

Як і многія прадстаўнікі арганізацыі яна рашуча ня згодная з лістом “Падтрымаем Таню”, які цяпер распаўсюджваецца па Пэталуме і апраўдвае ўчынак падлетка.

“На жаль, Таніна сытуацыя зь яе цяжкім жыцьцём у Беларусі, не ўнікальная, -- перакананая спадарыня Ўайлдэр-Шэрман. -- Ніводзін з нас ня хоча, каб хтосьці зь беларускіх дзетак вяртаўся да дрэнных хатніх умоў. Аднак дзякуючы гэтаму правілу (дзеці прыяжджаюць ў ЗША і праз 6 тыдняў вяртаюцца назад) і існавала ад 1991 году нашая праграма. Дзеяньні Запатаў -- гэта адкрытае парушэньне ўмоваў арганізацыі.

Зразумела, як і ўсе іншыя, я хачу лепшага для Тані. Аднак ісьці насустрач жаданьню аднаго дзіцяці, ахвяруючы патрэбамі тысяч іншых беларускіх дзяцей - гэта вялікі ўдар па тых, хто клапоціцца аб беларускіх дзяўчатах і хлопчыках і аб іх выжываньні”.

Жыхарка Пэтулумы Дорыс Лол (Doris Laul) мае зусім іншую пазыцыю наконт выбару Тані Казыры і называе ліст Джулі Ўайлдэр-Шэрман недабразычлівым.

“Прымушаючы Таню вярнуцца, мы забываемся пра павагу да правоў чалавека, на варце якіх знаходзіцца наша краіна. Мы згадваем пра гэтыя правы, калі гэта зручна і палітычна карэктна", -- піша Дорыс Лол.

"Калі вы думаеце, што Беларусь дазволіць дзяўчынцы вярнуцца ў ЗША, калі яна дасягне паўналецьця, што
Таня, я ганаруся, што ты абрала менавіта маю краіну. Я прымаю тваю пазыцыю.
ўмовы яе жыцьця на радзіме палепшацца, як гэта абяцаюць дыпляматы, вы надзвычай наіўныя. мне вельмі шкада, што Беларусь пайшла на такі крок, як прыпыненьне чарнобыльскага праекту. Мне вельмі балюча, што ў гэтай краіне дзяцей выкарыстоўваюць як пешак. Я злуюся ад таго, што некаторыя з нас жадаюць гуляць у такія гульні. Таня знаходзіцца ў ЗША легітымна. Яна мае поўнае права заставацца ў ЗША зь яе цяперашняй візай. Ганьба ўсім вам, хто робіць ціск на гэту дзяўчынку і спрабуе прымусіць яе да вяртаньня.

Сапраўды, спадарыня Ўайлдэр-Шэрман ды іншыя могуць лічыць крок Тані і Запатаў пасьпешлівым і прагматычным.

Ня ведаючы недэмакратычнага рэжыму, нельга зразумець таго, што прайшлі Таня і Запаты, перш чым прыняць падобнае рашэньне. Ваша фанабэрыстасьць ў дачыненьні да гэтых людзей пазбаўляе мяне дару мовы. Таня, я цалкам падтрымліваю цябе. Я прымаю тваю пазыцыю. Я ганаруся, што ты абрала менавіта маю краіну. Паколькі гэта менавіта мая краіна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG