Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над Э.Зэльцэрам прызначаны на 30 ліпеня


Пра гэта Радыё Свабода паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які будзе абараняць Эмануіла Зэльцэра. Разам з Э.Зэльцэрам будуць судзіць і ягоную сакратарку Ўладлену Функ (Брускіну). Працэс пройдзе ў Менскім гарадзкім судзе за зачыненымі дзьвярыма. Судзьдзя — Дзьмітры Клімовіч.


Амэрыканскага адваката Э.Зэльцэра абвінавачваюць у падробцы дакумэнтаў, кантрабандзе псыхатропных рэчываў, незаконным абароце наркотыкаў і камэрцыйным шпіянажы. Максымальнае пакараньне за гэтыя злачынствы — да 7 гадоў зьняволеньня. Вядома, што Э.Зэльцэр вінаватым сябе не прызнае. Падчас сустрэчы з амэрыканскім дыпляматам амэрыканскі адвакат казаў, што пасьля арышту супроць яго ўжывалі фізычную сілу. Таксама Эмануіл Зэльцэр неаднаразова скардзіўся на дрэнны стан здароўя і адсутнасьць патрэбнай мэдычнай дапамогі. У прэсавай службе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі заяўляюць, што паводле стану здароўя Э.Зэльцэр можа ўдзельнічаць у працэсе.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр прыляцеў 12 сакавіка ў Менск нібыта дзеля вырашэньня праблем спадчыны нябожчыка Бадры Патаркацышвілі, грузінскага алігарха. У аэрапорце Э. Зэльцэр і У.Функ былі арыштаваныя і дагэтуль утрымліваюцца ў ізалятары КДБ — “амэрыканцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG