Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У “Газэце Слонімскай” праўды не хаваюць...”


Слонімскія ўлады пазбаўляюць памяшканьня незалежную «Газэту Слонімскую».


Наш карэспандэнт пытаўся ў жыхароў Слоніма – як яны ставяцца да таго, што адзіная ў горадзе незалежная газэта ня мае месца для рэдакцыі.

Хлопец: “Можа, тут усё зьвязана з артыкулам пра Мілінкевіча? Паўсюль яго ўлады не прымаюць, а “ГС” надрукавала цэлы артыкул. Відаць, гэта некаму не падабаецца”.

Карэспандэнт: “Каму, на ваш погляд, гэта не падабаецца?”

Хлопец: “Нашым мясцовым уладам, і яны вырашылі гэта прысекчы”.

Хлопец: “Мы, вядома, супраць гэтага, бо часта чытаем “ГС”, яна нам падабаецца, і мы рукамі й нагамі за тое, каб яна заставалася ў горадзе”.

Карэспандэнт: “А за што ўсё ж высяляюць рэдакцыю, на вашу думку?”

Хлопец: “Магчыма, за тое, што яны пішуць праўду, якой падчас ня варта пісаць, бо яна не падабаецца ўладам”.

Спадар: “Адзіная прычына – няўгодныя ўладам”.

Карэспандэнт: “На вашу думку, газэта аб’ектыўна асьвятляе падзеі?”

Спадар: “На адсоткаў 80 я зь імі згодзен”.

Карэспандэнт: “А вось спадарыня прадае “Газэту Слонімскую”. Пытаюся: вы толькі прадаеце ці яшчэ й чытаеце?”

Спадарыня: “Чытаю, чытаю й пра праблемы іх ведаю. У мяне ўсе пакупнікі абураюцца тым, што ў газэты адбіраюць памяшканьне. Як гэта можна, калі за ўсё заплацілі, памяшканьне дагледжанае, пафарбаванае, нават кветкі паўсюль стаяць, а іх высяляюць...”

Спадар: “Я супраць гэтага. Газэта павінна быць любая, і хто якую хоча – няхай тую й выпісвае. Я вялікі аматар “ГС”.

Карэспандэнт: “А пра што вам падабаецца ў ёй чытаць?”

Спадар: “Я люблю пра палітыку, сельскую гаспадарку, пра вёску, ды там можна было пра ўсё даведацца”.

Спадар: “Газэта сапраўды добрая: шмат навінаў, што дзе купіць, прадаць, паглядзець. На маю думку, улады дарэмна так зь ёю абыходзяцца. Трэба ўсё ж каб газэта засталася”.

Спадарыня: “Я чытачка “Газэты Слонімскай”.

Карэспандэнт: “Падабаецца вам газэта?”

Спадарыня: “Так, таму што ў ёй можна атрымаць аб’ектыўную інфармацыю. Права на існаваньне можа мець любая думка, а ўжо справа кожнага чалавека верыць у гэта ці не, аналізаваць, рабіць высновы”.

Спадар: “Я думаю так: калі тое, што чытаюць, патрэбнае, то й ня варта перашкаджаць гэтаму. Вада заўсёды знаходзіць, як мінуць перашкоду, і ў выніку прабіваецца вялікім патокам. Так можа быць і з газэтай”.

Спадар: “Відаць, да ўладаў ня так паставіліся, вось яны ім і помсьцяць. Але так нельга зь людзьмі абыходзіцца...”

Спадарыня: “Я чула пра гэта, чытала й лічу, што ўлады абыходзяцца з газэтай несправядліва. Гэта цудоўная газэта, у якой аб усім можна пачытаць, ня тое, што ў раёнцы “Слонімскі веснік” – там праўду хаваюць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG