Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задаволена 5 з 30 скаргаў на адмову ў рэгістрацыі


Цэнтральная выбарчая камісія разгледзела скаргі 30 незарэгістраваных кандыдатаў з рэгіёнаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. Зь іх ЦВК задаволіла толькі 5. 24-м прэтэндэнтам на дэпутацкія мандаты далі адмоўны адказ. Яшчэ адну скаргу дадаткова разгледзяць у чацьвер. 3 верасьня пачаліся выступы кандыдатаў па дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. ТЭМА ДНЯ.

КАГО СЁНЬНЯ ЗАРЭГІСТРУЮЦЬ? ВАШ ПРАГНОЗ. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

Сярод 30 былі і незарэгістраваныя кандыдаты з адзінага сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Скаргу двух зь іх – прадпрымальніцы Ірыны Яскевіч і чальца Партыі камуністаў Беларускай Міхаіла Селівонца задаволілі.

Спадарыня Ірына даказала, што ў акруговай камісіі памыліліся, калі лічылі подпісы. А кіраўнікі акруговай камісіі, дзе будзе балятавацца Міхаіл Селівонец, не прадставілі дакумэнтальных доказаў, што, нібыта, подпісы за яго зьбіралі два розныя сябры ініцыятыўнай групы пад адным прозьвішчам.

А вось доказы яшчэ 8 прэтэндэнтаў з адзінага сьпісу не задаволілі. Сярод іх Сяргей Салаш, Іван Крук ды іншыя.

Сябра ЦВК з правам дарадчага голасу, сакратар ЦК Партыі камуністаў Алена Скрыган Беларускай адзначае:

“Я лічу, што гэта не тая лічба, якая магла б быць, калі б не было шмат рагатак, якія штучна ставяцца нават у тым жа Выбарчым кодэксе ці ў мэтадычных рэкамэндацыях ЦВК. Напрыклад, ёсьць сытуацыі, калі чалавек запісаны ў падпісны ліст з іншага населенага пункту. І тады ўвесь ліст, з усімі подпісамі адразу бракуецца. І такіх рэчаў шмат.

І шмат яшчэ нэгатыву ад таго, што акруговыя камісіі не далі патэнцыйным кандыдатам магчымасьці пазнаёміцца з вынікамі працы ў праверцы подпісаў. Калі б гэта было зроблена своечасова, можа было б і скаргаў меней, і выступы былі б больш абгрунтаваныя. І можа рашэньняў было б больш задавальняючых”.

Паводле сёньняшняга рашэньня ЦВК сталі кандыдатамі ў дэпутаты кіроўца Юры Рубцоў, журналіст Анатоль Букас і Іван Шчарбакоў. Выступ спадара Рубцова, які сказаў, што ён не палітык, а звычайны кіроўца ўдзельнікі паседжаньня праслухалі, як кажуць у мёртвай цішыні. Вось якую ацэнку даў спадар Рубцоў мясцовым уладам:

“Я сабраў 850 подпісаў. Я абышоў вельмі многа дамоў. Вы ня ведаеце, як людзі ненавідзяць гэтую ўладу. З пад’езду зьбіраў максымум чатыры подпісы. Гэта – максымум”.

Нават старшыня ЦВК спадарыня Ярмошына, якая сёньня, па праву вядучай паседжаньне, камэнтавала многіх выступоўцаў, тут прамаўчала.

Заўтра Цэнтарвыбаркам разгледзець скаргі незарэгістраваных кандыдатаў зь менскіх выбарных акругаў. Іх набралася 20.



Г.Сямдзянава: “Акруговыя камісіі працуюць непрафэсійна”

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак прысутнічаў як назіральнік на сёньняшнім паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі. Ён адзначае: рэгістрацыя некаторых кандыдатаў — вынік пэўнай лібэралізацыі з боку ЦВК



Чаму пустуюць агітацыйныя стэнды?

У Менску зьявіліся спэцыяльныя стэнды для агітацыі, аднак яны пакуль пустуюць. Кандыдат у дэпутаты Аляксандар Дабравольскі патлумачыў, што пакуль апазыцыйныя кандыдаты ня вырашылі, ці будуць яны выкарыстоўваць грошы дзяржавы для выпуску агітацыйных матэрыялаў.


Назіральнікі АБСЭ пра байкот выбараў

На Гомельшчыне да назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі прыступілі чатыры доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЭ/БДІПЧ. Учора й сёньня ў рэгіёне знаходзіўся й кіраўнік місіі назіраньня амбасадар Герт Арэнс. Ён пабываў у Гомелі й Мазыры.




Гомельшчына: 3 новыя кандыдаты ў дэпутаты

ЦВК скасаваў рашэньне акруговых камісіяў у адмове рэгістрацыі трох кандыдатаў у дэпутаты ад Гомельскай вобласьці.

Сярод трох новых кандыдатаў у дэпутаты сябра ПКБ Міхаіл Селівонец. Яшчэ два кандыдаты Юры Рубцоў і Іван Шчарбакаў – беспартыйныя.

“Доказы таго, што сабраныя подпісы зьяўляюцца несапраўднымі, не былі здабытыя”, - цытуе Інтэрфакс словы старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

“Акруговыя камісіі ня могуць рабіць свае высновы на верагоднасьці”, – дадала яна.


Віцебск - 2:1


Акруговая камісія № 18 няправільна падлічыла адсотак забракаваных подпісаў у вылучэнкі ад сьспісу АДС Ірыны Яскевіч. Паводле пераліку ЦВК працэнт выбракоўкі ў Яскевіч склаў толькі 12 адсоткаў, што адпавядае Выбарчаму кодэксу.

Спадарыню Яскевіч зацьвердзілі кандыдаткай на дэпутацкі мандат.

У той жа час ВЦК не задаволіла скаргу сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Мікуліна і сябры незарэгістраванай БСДП (Народная грамада) Алены Фаміной.


На Берасьцейшчыне кандыдатаў не паболее

Усе чатыры скаргі незарэгістраваных кандыдатаў зь Берасьцейскай вобласьці не задаволеныя.

Скаргі Аляксандра Апанасюка і Андрэя Казакевіча адхілілі на падставе няправільна запоўненых дэклярацыяў аб маёмасьці.

Яўгену Луцу і Аляксандру Галькевічу адмовілі ў рэгістрацыі, палічыўшы, што яны парушылі правілы збору подпісаў.


Колькасьць скаргаў паводле абласьцей














Паводле дадзеных БелаПАН



50 з 84 незарэгістраваных прэтэндэнтаў вырашылі скардзіцца ў Цэнтарвыбаркам.

“Папярэдні аналіз гэтых скаргаў паказвае, што акруговыя камісіі ў асноўным прынялі абгрунтаваныя і ўзважаныя рашэньні аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Але ёсьць і спрэчныя моманты. І я думаю, што па выніках разгляду гэтых скаргаў колькасьць кандыдатаў у дэпутаты павялічыцца і канкурэнцыя некалькі ўзрасьце”, - заявіў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Выступы ў мэдыях будуць доўжыцца да 19 верасьня ў працоўныя дні.

Паводле пастановы ЦВК, выступы кандыдатаў будуць трасьлявацца ў запісу. Кожны выступ не павінен быць даўжэйшы за 5 хвілінаў. Выступы будуць трансьлявацца па тэлевізіі з 17.30-18.30, па радыё – 18.00-19.00.


Ці будзеце Вы ўдзельнічаць у галасаваньні на парлямэнцкіх выбарах восеньню 2008 году?
















Крыніца: зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў



50 чалавек скардзяцца ў ЦВК


Кожны зь іх лічыць, што яго не зарэгістравалі наўмысна альбо акруговыя камісіі нешта наблыталі. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік гаворыць: пасьля аналізу зваротаў адрынутых кандыдатаў у дэпутаты можна казаць пра пэўныя тэндэнцыі.




БАЙКОТ АЛЬБО НЕ? ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG