Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мізэрным назваў прагрэс на сёлетніх парлямэнцкіх выбарах праваабаронца Алесь Бяляцкі.

А.Бяляцкі лічыць, што ніякай вялікай лібэралізацыі, пра якую так шмат гавораць улады, насамрэч не адбываецца.

Свае разважаньні праваабаронца пацьвердзіў лічбамі: калі сёлета працэнт незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты склаў 33,5%, то чатыры гады таму ён быў 41%. З агульнага ліку не зарэгістраваных сёлета кандыдатаў 60% прыпадае на аб’яднаныя дэмакратычныя сілы і Эўрапейскую кааліцыю.

Як мінімум у 12 акругах выбары будуць безальтэрнатыўнымі. Толькі ў Гарадзенскай вобласьці — 5 такіх акругаў. У безальтэрнатыўных акругах кандыдаты прадстаўляюць чынавенства рэгіянальнага ўзроўню.

Гэтыя лічбы былі агучаныя на прэсавай канфэрэнцыі ў Беларускім Хэльсынскім камітэце.


XS
SM
MD
LG