Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ў выніку начной атакі дронаў пацярпелі шэсьць чалавек, ёсьць разбурэньні і пажары


Ілюстрацыйнае фота. Дрон «Шахед»
Ілюстрацыйнае фота. Дрон «Шахед»

З прычыны расейскай атакі бесьпілётнікаў у ноч на 4 траўня пацярпелі чатыры чалавекі ў Харкаўскай вобласьці і два чалавекі — у Днепрапятроўскай. Пра гэта паведамілі кіраўнікі рэгіянальных адміністрацыяў.

У Харкаве двое пацярпелых шпіталізаваныя, у тым ліку 13-гадовы падлетак, паведаміў кіраўнік рэгіёну Алег Сінягубаў. Яшчэ дзьвюм жанчынам — 52 і 89 гадоў — мэдыцынскую дапамогу надалі на месцы.

Паводле Сінягубава, у выніку падзеньня абломкаў зьбітых «Шахедаў» загарэўся двухпавярховы офісны будынак, іншая грамадзянская інфраструктура і дрэвы. Пажары ўзьніклі па трох адрасах, удакладняе дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый па Харкаўскай вобласьці. Плошча аднаго склала каля трох тысяч квадратных мэтраў.

У Днепрапятроўскай вобласьці двух пацярпелых шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасьці, паведаміў кіраўнік рэгіёну Сяргей Лысак. У выніку падзеньня дронаў у вобласьці пашкоджаныя аб’екты крытычнай інфраструктуры, лінія электраперадачы, пяць дамоў, банк, ліцэй і аграфірма. На некаторых зь іх узьніклі пажары.

Паводле зьвестак Паветраных сіл украінскага войска, у ноч на 4 траўня расейскія войскі выпусьцілі па Ўкраіне 13 дронаў і чатыры ракеты С-300. Усе дроны ўдалося зьбіць над Харкаўскай і Днепрапятроўскай абласьцямі. Па ракетах інфармацыя не ўдакладняецца.

Мінабароны Расеі атаку не камэнтавала.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG