Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад сёньня ў Беларусі распачынаецца агітацыя за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На правядзеньне гэтай кампаніі кожны з зарэгістраваных кандыдатаў мае права атрымаць фінансавыя сродкі ў памеры 50 базавых велічынь, бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарчую праграму ў газэце, выступіць па радыё і тэлебачаньні.



Кандыдат у дэпутаты па Аўтазаводзкай выбарчай акрузе № 92, намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што агітацыю ягоныя паплечнікі маюць намер распачаць з бліжэйшых выходных дзён:

На выходных мы ўжо распачнём распаўсюд улётак
“У тых месцах, якія вызначаныя, хоць вызначаныя месцы дастаткова нязручныя, паспрабуем выставіць пікеты ўжо ў гэтыя выходныя. Я думаю, што на выходных мы ўжо распачнём распаўсюд улётак. Сёньня, спадзяюся, я здолею іх ужо мець”.

Не распачаў сваю перадвыбарчую агітацыю і сакратар партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі. Ён балятуецца па 103 акрузе ў Масюкоўшчыне:

Адносна ўлётак — спадзяемся праз 3—4 дні атрымаць гатовымі
“Мы плянавалі перадусім пачынаць зь пікетаў. Каб правесьці пікет, неабходна атрымаць дазвол ад Менгарвыканкаму. Сёньня падаём заяву і цягам 3—4 дзён будзем чакаць адказу, ці дазволяць яго нам. Адносна ўлётак — іх таксама немагчыма зараз распаўсюджваць, бо іх трэба надрукаваць. Сёньня аддаем іх у друк і спадзяемся праз 3—4 дні атрымаць гатовымі. Тады распачнем агітацыю ўлёткамі”.


Кандыдатка ў дэпутаты па Партызанскай акрузе № 110, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Людміла Гразнова кажа, што нават не ўяўляе, калі зьявіцца рэальная магчымасьць агітацыі ўлёткамі:

Можам проста застацца без друкаванай
прадукцыі
“Чуткі адносна тыражаваньня друкаванай прадукцыі друкарнямі вельмі нядобрыя. Шмат хто баіцца ў друкарнях, памятаючы апошнія прэзыдэнцкія выбары, калі былі зачыненыя друкарні, дзе легальна ўсё друкавалася. Гэта вельмі балючае пытаньне для нас і ня ведаем, як яго вырашыць. Можам проста застацца без друкаванай прадукцыі”.

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), які прэтэндуе на дэпутацтва ў Кальварыйскай акрузе № 104, Ігар Рынкевіч таксама не распачынаў агітацыі. А з прычыны шматлікіх цяжкасьцяў ён плянуе скарыстаць таксама нетрадыцыйныя сродкі агітацыі:

“Акрамя сустрэчаў з выбаршчыкамі, пікетаў, масавых мерапрыемстваў у якасьці агітацыі пляную выкарыстоўваць таксама сучасныя сродкі. Да прыкладу, апэлюю да інтэрнэту, дзе ёсьць мая імянная старонка. Такім чынам спадзяюся на яшчэ большую падтрымку”.

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч — аўтар кнігі, дзе аналізуецца выкананьне ўладамі Беларусі канстытуцыйнага права грамадзян абірацца і быць абранымі. Вось як ён пракамэнтаваў ход выбарча-агітацыйнай кампаніі:

Кандыдаты маюць права, але ж ня могуць гэтае права скарыстаць
“Кандыдаты маюць права, але ж ня могуць гэтае права скарыстаць. Таму, што законы пішуцца для таго, каб паказваць іх эўрапейскім дэлегатам. А выконваюць іх чыноўнікі, якія падпарадкоўваюцца вышэйшым чыноўнікам. І яны выконваюць ня тое, што напісана ў законах, а тое, што ім загадалі. Рэжым застаецца рэжымам, і ён будзе падманваць Эўразьвяз і будзе падманваць і абражаць беларускіх грамадзянаў”.

У выніку выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі дэпутацкія мандаты павінны атрымаць 110 чалавек. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 276 чалавек. Сярод іх прадстаўнікоў апазыцыі — 76.
XS
SM
MD
LG