Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ю.Губарэвіч: “Рэгістрацыя — гэта праца на публіку”


Намесьнік старшыні незарэгістраванага руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч — кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бярозаўскай выбарчай акрузе № 9.

Яго меркаваньне:

“Я лічу, што ўсё ж зарэгістравана няшмат кандыдатаў ад апазыцыі. Той курс, як заяўляе ўлада, на прызнаньне вынікаў гэтых выбараў, у першую чаргу на Захадзе, гэтыя дзеяньні не пацьвярджаюць.

Вельмі цяжка прагназаваць, як улада будзе паводзіць сябе далей. Але зноў-такі гэта праца на зьнешнюю публіку, на тое, каб звонку выбары выглядалі нібыта прыстойна, нават захоўвалася нейкая інтрыга. Аднак пасьля таго, як амаль ніхто з апазыцыі ня быў уключаны ва ўчастковыя камісіі, не застаецца ніякіх сумневаў адносна падліку галасоў”.
XS
SM
MD
LG