Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня – апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На 110 мандатаў прэтэндуюць 365 чалавек. Колькі апазыцыйных кандыдатаў зарэгіструюць? ТЭМА ДНЯ.

У Цэнтральнай выбарчай камісіі пакуль не падаюць зьвестак пра колькасьць зарэгісіраваных кандытатаў у дэпутаты.

Паводле прадстаўніка Партыя камуністаў Беларускай Валерыя Ўхналёва, з 38 прадстаўнікоў "левых" партый (ПКБ, БСДП (Грамада), аргамітэт Партыі працыі і жаночая партыя "Надзея") зарэгістравана 27. Дзясяці прэтэндэнтам у кандыдаты адмоўлена. Па адным яшчэ працягваецца пасяджэньне камісіі. Правыя партыі яшчэ падлічваюць вынікі.

Вячорка і Івашкевіч па-за выбарамі

Акруговая камісія не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў намесьнікаў старшыні партыі БНФ Вінцука Вячорку і Віктара Івашкевіча

Горадня: Зарэгістраваныя Яраслаў Раманчук і Сяргей Антусевіч

У Гарадзенскай-Паўночнай акрузе N51 каныдатам у дэпутаты зарэгістраваны прадстаўнік АДС — намесьнік кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. Другім кандыдатам у акрузе стала Марыя Рэмша, дэпутат Гарадзенскага гарсавету.

У Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе N50 кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны Сяргей Антусевіч — сябра партыі БНФ, кіраўнік Незалежнага прафсаюзу самага буйнога прадпрыемства гораду “Гродна Азот”. Зарэгістраваны таксама яшчэ два кандыдаты: цяперашні дэпутат парляманту Сяргей Маскевіч і кіраўнік абласной арганізацыі Лібэральна-дэмакратычнай партыі Аляксандар Мікалута.

Горадня: у 49-й акрузе пяцёра кандыдатаў

У Гарадзенскай-Занёманскай акрузе N49 зарэгістраваны пяць кандыдатаў: сябра партыі БНФ Вадзім Саранчукоў з адзінага сьпісу АДС, незалежныя кандыдаты — былы палітвязень Аляксандар Васільеў і Сяргей Кузьмянок, а таксама прадстаўнікі ўладаў — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Камянецкі і старшыня Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандар Антоненка.

Слонім: зарэгістраваны Іван Шэга

У Слонімскай выбарчай акрузе N58 кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны прадстаўнік адзінага сьпісу АДС Іван Шэга, сябра партыі БНФ. Яго супернікам будзе Мечыслаў Касьцюк — старшыня Слонімскага райвыканкаму.


Як ідзе рэгістрацыя апазыцыйных кандыдатаў?

На гэты момант зарэгістравана 37 кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ, АГП, БСДП (Грамада) і ПКБ. Дзевяці апазыцыйным прэтэндэнтам адмоўлена.

Масты: Зьмітру Кухлею адмовілі

У Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 зарэгістраваны толькі адзін кандыдат —намесьнік старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Васіль Сьцяпура.



Горадня: кандыдатам зарэгістраваны прадстаўнік АДС

У Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Падчыненкаў, жыхар Горадні. Яго канкурэнтам на выбарах будзе прадстаўнік БРСМ.

С.Салаша не зарэгістравалі

Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС Сяргею Салашу, які вылучаўся па Барысаўскай сельскай акрузе № 62, адмовілі ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата.


Не зарэгістраваны прадстаўнік праўладнага Саюзу палякаў


Сёньня камісія Гарадзенскай сельскай выбарчай акругі № 52 адмовілася зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў аднаго зь цяперашніх кіраўнікоў праўладнага Саюзу палякаў Тадэвуша Кручкоўскага.


“Офіс АБСЭ недастаткова заглыблены ў беларускія рэаліі”


Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шміт у інтэрвію “Інтэрфаксу” заявіў, што апазыцыя павінна больш актыўна ўдзельнічаць у выбарах. Гэтыя заявы спадара Шміта пракамэнтаваў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:


Салдат В.Каратыш зарэгістраваны кандыдатам


Кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 зарэгістраваны вылучэнец АДС Віталь Каратыш. Гэта стала падставай для камандзіраў 465-й ракетнай брыгады ў Асіповічах прадставіць салдату Каратышу кароткатэрміновы водпуск для ўдзелу ў агітацыйнай працы.

Рэдактар “Борисовских новостей” складае скаргу ў ЦВК

Сёньня камісія Барысаўскай гарадзкой выбарчай акругі №62 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў уласьніку і рэдактару недзяржаўнай газэты “Борисовские новости” Анатолю Букасу.



Ужо вядомыя імёны некаторых зарэгістраваных кандыдатаў ад АГП. У Менскай вобласьці: Аляксандар Ваўчанін, Аляксандар Цацура, Арцём Агафонаў. У Берасьцейскай: Рыгор Грык, Мікалай Чарнавус. У Віцебскай: Уладзімер Юржыц, Уладзімер Шульга. Гомельская вобласьць: Леанід Судаленка, Мікалай Гаўрыленка, Леанід Арлоў.

Найбольшая колькасьць прэтэндэнтаў у Менску 103 (5.2 чалавека на месца). У Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцях – па 51 чалавеку (3 і 3.9 чалавека на 1 мандат). У Берасьцейскай – 47 (2.9), Менская (42 (2,5), Гарадзенская (2,9). У сямі акругах вылучаецца толькі па аднаму чалавеку, паведамляе БелаПАН.

Дэпутатамі ПП НС хочуць стаць старшыня АГП Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі Камуністаў Беларускай Сяргей Калякін, намесьнікі старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Беларускай сацыя-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч.

27 жніўня прэзыдыўм Аб’яднаных дэмакратычных сілаў зьвярнуўся да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея з прапановай абмеркаваць хаду выбарчай кампаніі. Дэмакратычныя сілы прапануюць дадаткова ўключыць прадстаўнікоў апазыцыі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі а таксама абмеркаваць праблему допуску сваіх кандыдатаў да дзяржаўных мэдыяў. У прыватнасьці, правесьці тэледэбаты і дыскусіі ў прэсе па найбольш важных палітычных і сацыяльна-эканамічных пытаньнях.

Першыя этапы выбарчай кампаніі многія праваабаронцы, якія вядуць назіраньне за выбарамі, ацэньваюць крытычна. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што прысутнасьць у складзе выбарчых камісій толькі 0,07% прадстаўнікоў дэмакратычных сіл — нават меншая, чым на парлямэнцкіх выбарах 2004 году, якія міжнародная дэмакратычная супольнасьць не прызнала дэмакратычнымі і справядлівымі.

Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ Гэрт-Генрых Арэнспадкрэсліў, што "самым важным для ацэнкі выбарчай кампаніі будзе дзень галасаваньня і працэдура падліку галасоў". "Мы былі б рады станоўча ацаніць выбары, але гэта будзе залежаць ад іх далейшай арганізацыі", — сказаў кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЭ.

На 31 жніўня заплянаванае паседжаньне рады Ад’яднаных дэмакратычных сілаў. На ім будзе прынятае канчатковае рашэньне, ці будуць апазыцыйныя палітычныя партыі ўдзельнічаць у выбарах.

Выбары прызначаныя на 28 верасьня. Пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты пачнецца этап агітацыі і прапаганды.

Кіраўнік Інфармацыйнага цэнтру Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Юры Пацёмкін паведаміў, што паводле папярэдніх дадзеных з 98 кандыдатаў з агульнага сьпісу АДС, якія дайшлі да этапу рэгістрацыі, зарэгістравана 76 кандыдатаў у дэпутаты.

Спадар Пацёмкін таксама паведаміў вынікі рэгістрацыі кандыдатаў ад “правых” партый. У Партыі БНФ з 24 кандыдатаў зарэгістравана 19. У Аб’яднанай грамадзянскай партыі з 29 чалавек зарэгістравана 25. Сябры аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з 8 кандыдатаў засталося 5. Траіх не зарэгістравалі, прычым у Мастах дэпутата мясцовага Савету Зьмітра Кухлея, які сабраў больш за тры тысячы подпісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG