Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет» — гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнананыя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню. Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету. Гэта праграма для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў. Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

XS
SM
MD
LG