Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Ці сапраўды Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка ажыцьцявілі прарыў у беларуска-ўкраінскіх дачыненьнях? Як Масква можа адрэагаваць на вынікі візыту Лукашэнкі ва Ўкраіну? Ці могуць Менск і Кіеў сапраўды стаць стратэгічнымі партнэрамі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць: з Менску -- палітоляг Андрэй Фёдараў, а з Масквы – дэкан Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў
Падарожжы Свабоды
Падарожжа Віталя Сямашкі ў вёскі Малыя Канюшаны, Янцавічы, Яўсеевічы на Лідчыне. Вось як пра гэта расказвае аўтар перадачы: “Такога моцнага ўзрушэньня, як падчас вандраваньня па гэтых вёсках, я ня зьведваў за ўсё сваё падарожжа па нашай глыбінцы. Пра паселішчы тыя ў афіцыйным друку абыякава згадваюць як пра непэрспэктыўныя. Я б назваў іх паміраючымі. Самі жыхары называюць іх кінутымі ўладамі і грамадзтвам”.