Расклад праграмаў
Экспэртыза Свабоды
Чаму ўлады пачалі выпускаць на волю палітзьняволеных, ці зьвязана гэта як-небудзь з вынікамі парлямэнцкіх выбараў? Калі афіцыйны Менск робіць гэта, каб палепшыць стасункі з Захадам, то ці пачне Захад рабіць крокі ў адказ альбо будзе працягваць настойваць на вызваленьня ўсіх да адзінага палітвязьняў? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць галоўны рэдактар часопіса «Архэ» Валер Булгакаў і былы палітвязень, палітычны аглядальнік Аляксандар Фядута.
Падарожжы Свабоды
У 1914 годзе выйшла адна з самых знакавых беларускіх кніг 20-га стагодзьдзя – «Вянок» Максіма Багдановіча. Але кніга «з друкарні пана Марціна Кухты» магла й ня выйсьці, калі б не было ў Беларусі Магдалены Радзівіл, мэцэнаткі, беларускай патрыёткі, арыстакраткі. Якая памяць засталася пра гэтую жанчыну ў Кухцічах, яе радавым маёнтку?