Расклад праграмаў
Чытальная заля
“Птушкі пералётныя”. Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік. “Летам 1938-га мы атрымалі ня ліст, а нейкую пісульку ад мамы з просьбай прыслаць ёй цёплыя рэчы і што-небудзь зь ежы. Цёця цёплыя рэчы мусіла купіць, бо да нашых з мамай рэчаў у нас ня было доступу. А зь ежы адзінае, што можна было паслаць, то гэта баранкі-сушкі. Ці атрымала яна гэта ўсё, мы ніколі не даведаліся...”
Экспэртыза Свабоды
Ці сапраўды Беларусь можа аддаць кантрольны пакет акцыяў Белтрансгазу, як пра гэта 27 траўня заявіў Аляксандар Лукашэнка? Ці магчыма адначасова сумясьціць падвышэньне заробку і выкананьне эканамічнай праграмы МВФ? Як далёка беларускія ўлады гатовыя ісьці ў лібэралізацыі эканомікі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканаміст Міхал Залескі і публіцыст Аляксандар Класкоўскі.