Ці сапраўды Беларусь можа аддаць кантрольны пакет акцыяў Белтрансгазу, як пра гэта 27 траўня заявіў Аляксандар Лукашэнка? Ці магчыма адначасова сумясьціць падвышэньне заробку і выкананьне эканамічнай праграмы МВФ? Як далёка беларускія ўлады гатовыя ісьці ў лібэралізацыі эканомікі? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказваюць эканаміст Міхал Залескі і публіцыст Аляксандар Класкоўскі.