Футбольная зборная Беларусі ў нядзелю выйдзе на матч супраць бразыльцаў прыкладна тады, калі пад Маладзечна правядуць у апошні шлях Сяргея Аляхновіча — выдатнага спартовага журналіста, зь якім мы былі перш за ўсё сябрамі, а ўжо пасьля — калегамі.
Дагэтуль ніводная постсавецкая краіна не магла пахваліцца ўдзелам сваёй футбольнай каманды — мужчынскай ці жаночай — на Алімпійскіх гульнях. У чацьвер 26 ліпеня на полі стадыёна ў ангельскім горадзе Ковэнтры ў 21.45 па беларускім часе нашая каманда пачне свой першы матч на Алімпійскіх гульнях — супраць зборнай Новай Зэляндыі.
У Менску 8 кастрычніка здарыцца другі па ліку англамоўны паэтычны слэм. Адмыслова на мерапрыемства прыехаў бацька слэму — амэрыканец Марк Сьміт. Менавіта ён запачаткаваў слэм-рух у Чыкага ў 1986 годзе, і цяпер будзе кіраваць спаборніцтвам беларускіх англамоўных слэмэраў.
У Дольнай залі Чырвонага касьцёлу ў Менску сёньня адбудзецца прэзэнтацыя беларуска-ангельскага размоўніка, а таксама кнігі матэрыялаў канфэрэнцыі "Сучасны стан беларускай мовы".
У аўторак 7 верасьня на менскім стадыёне "Дынама" футбольная зборная Беларусі згуляла ўнічыю 0:0 са зборнай Румыніі.
Крыху асэнсаваць тое, што здарылася на «Стад дэ Франс», я здолеў толькі ў самалёце, які імпэтна расьсякаў паветра на шляху з Парыжу ў Менск на наступны дзень пасьля гульні. Зборная Беларусі перамагла французаў на стадыёне, на якім «сінія» 12 гадоў таму сталі чэмпіёнамі сьвету. А гол забіў просты беларускі хлопец з Камянца — Сяргей Кісьляк.
На падлёце да Парыжу ў самалёце я мітусьліва перабіраў у галаве тое, што ведаю пра гэты горад. Згадаць удалося ня так і шмат: Нотр-Дам дэ Пары, Люўр, Эйфэлева вежа, рака Сэна, Элізэйскія палі, стадыён "Стад дэ Франс". Вось, бадай, сходу і ўсё. Ну, а таксама прыгадаліся радкі "Парыж ня бачыў я ніколі, і ад таго чарніла п’ю". Здаецца, аўтар іх — Акудовіч, так?
Пятро Машэраў публічна ўхваляў «Сказ пра Лысую гару», а Мікола Аўрамчык асьцерагаўся прызнавацца ў аўтарстве паэмы ды распускаў фальшывыя чуткі пра іншых пісьменьнікаў. Праз 60 гадоў пасьля расстаньня Мікола Аўрамчык сустрэў сваё юнацкае каханьне і пачаў жыць грамадзянскім шлюбам. У праграме «Вольная студыя» — заключная перадача з цыклю ўспамінаў найстарэйшага беларускага пісьменьніка — Міколы Аўрамчыка.
Замест спатканьня зь дзяўчынай даводзілася ісьці ў КДБ. Агітатары з Расейскай вызвольнай арміі прыяжджалі нават у Рурскія шахты, а сексоты прыносілі яму вершы. На прымусовых працах у Данбасе «хадзіў на грабёж» і рабіў крывыя вокны ды дзьверы. Успаміны найстарэйшага беларускага пісьменьніка Міколы Аўрамчыка ў перадачы «Вольная студыя».
Знакамітыя савецкія «Кацюшы» ў вайну езьдзілі на амэрыканскіх машынах, а ваяваць даводзілася безь вінтоўкі. У фашысцкім палоне часам давалі мармэляд, а рурскі шахцёр карміў савецкага палоннага бутэрбродамі і рагатаў. Пасьля вызваленьня быў адзіны шлях — на бальшавіцкую катаргу. Найстарэйшы беларускі пісьменьнік Мікола Аўрамчык узгадвае вайну ў перадачы «Вольная студыя».
Матч за трэцяе месца – справа неадназначная. Гэта гульня паўфінальных няўдачнікаў, пасьля якой рэдка радуюцца перамозе ці плачуць, калі прайгралі. Бо розьніца паміж трэцім і чацьвертым месцам нашмат меншая, чым паміж першым і другім. Прынамсі, на чэмпіянаце сьвету па футболе.
Некалькі дзён таму я асьцярожна прагназаваў, што гішпанцы перасягнуць свой рэкорд мундыяляў ды выйграюць бронзу. Нямеччына надта хацела адпомсьціць "чырвоным" за паразу ў фінале Эўра-2008, аднак гісторыя паўтарылася. Гішпанія сапраўды б’е ўласныя рэкорды, але не асьцярожнічае. Яна хоча выйграць золата!
Уругвайскі футбольны рэжысэр Оскар Вашынгтон Табарэс ня справіўся з дэдлайнам. Выканаўца галоўнай ролі — страйкер Дыега Фарлян — у вырашальны дзень зрабіў на пляцоўцы шмат, але здароўе не дазволіла своечасова скончыць працу над сіквэлам "Уругвай вяртаецца".
Галяндыя ніколі не выйгравала чэмпіянат сьвету, хаця двойчы гуляла ў фінале — у 1974 і 1978. І вось да трэцяга ў гісторыі заходу на чэмпіёнскую пасадку засталося пераадолець зону ўругвайскай турбулентнасьці.
На чэмпіянаце сьвету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы засталося толькі восем зборных. Наперадзе — чвэрцьфінальныя двубоі, якія скароцяць колькасьць прэтэндэнтаў на галоўны трафэй яшчэ ўдвая. Апошні чвэрцьфіналіст вызначаўся ў гульні Гішпанія — Партугалія. Я паглядзеў гэты матч у адной зь менскіх кавярняў.
Ніякіх відэапаўтораў ня трэба. Проста пастаўце па адным арбітры за кожнымі варотамі — і такіх памылак, як у матчы Нямеччына — Англія, стане значна меней. А калі кожны спрэчны момант пераглядаць на маніторы — у што ператворыцца футбол? Хвіліну гуляем, а пасьля сёрбаем вадзічку ды глядзім паўтор?
Усё, забудзьцеся. Ніякай вам Англіі, ніякай Італіі. Увогуле эўрапейскіх зборных на мундыялі ў аўторак увечары застанецца толькі тры. Гонар Азіі паспрабуе абараніць самотная Японія, з афрыканцаў засталіся толькі ганцы. Астатнія — спрэс лацінаамэрыканцы.
Глядзеў я матч Чылі-Гішпанія, глядзеў, ажно пад канец гульні спаць захацелася — боўталі гэты мяч туды-сюды, захоўваючы зручны для абедзьвюх зборных лік.
Загрузіць яшчэ