Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Голы азадак Марадоны


Усё, забудзьцеся. Ніякай вам Англіі, ніякай Італіі. Увогуле эўрапейскіх зборных на мундыялі ў аўторак увечары застанецца толькі тры. Гонар Азіі паспрабуе абараніць самотная Японія, з афрыканцаў засталіся толькі ганцы. Астатнія — спрэс лацінаамэрыканцы.


У правільных пацаноў ёсьць такі закон: "Галоўнае — моцна не выяндлоўваць". Марадона — відавочна ў гэтым сэнсе пацан ня надта правільны. Ён адкрыта заяўляе пра хуткую сьмерць эўрапейскага футболу, хаця на гэтым мундыялі яго каманда толькі аднойчы згуляла супраць каманды са Старога сьвету — перайграла грэкаў, якія ну ніяк не ўваходзяць у шэраг элітных ФПЭ (Футбольныя падразьдзяленьні Эўропы).

Паглядзеў я матч Аргентыны супраць заўжды баявітай Мэксыкі — нічога незвычайнага ў гульні "марадончыкаў" ня ўбачыў. Першы гол Тэвэс забіваў з мэтровага афсайду, у другім выпадку жахліва памыліўся абаронца мэксыканцаў. Канечне, трэці гол — зладжаны стрэл Тэвэса ў "дзявятку" — гэта мяч, годны чэмпіянату сьвету. Але агульнае ўражаньне ад Марадоны і яго Аргентыны — даволі сярэдняе.

Марадона паабяцаў прабегчыся голым па цэнтры Буэнас-Айрэсу... Вельмі хочацца, каб гэтага не адбылося.


Марадона паабяцаў прабегчыся голым па цэнтры Буэнас-Айрэсу ў выпадку, калі яму ўдасца выйграць мундыяль у Паўднёвай Афрыцы. Вельмі хочацца, каб гэтага не адбылося. Назіраць тлусты азадак Марадоны, які, канечне ж, пакажуць па ўсіх тэлеканалах, — прыемнага воку ў гэтым будзе мала. Лепей няхай адмовіцца ад наркотыкаў.

У чвэрцьфінале Аргентыну чакае першае рэальнае процістаяньне. Нямецкі парадак. Ведаеце, я думаю, што немцы маюць значна болей шанцаў на тое, каб супакоіць Марадону. Таму я быў задаволены тым, што з пары Нямеччына — Англія выйшлі немцы. Так, быў не залічаны справядлівы гол Лэмпарда, але ангельцам катастрафічна не шанцуе ў матчах супраць Аргентыны. Варта хаця б узгадаць гол, якія Марадона забіў рукой, — гэта быў гол у вароты ангельцаў. А вельмі ж хочацца, каб немцы паставілі на месца адыёзнага аргентынца. Бо футбольная Эўропа яшчэ не памерла.


Надпіс на майцы: "Я веру ў Бога". Марадону часта называюць "футбольным богам"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG