Дзень 13 верасьня сталічныя ўлады абвясьцілі днём нараджэньня гораду. Чаму сьвята гораду прыпадае менавіта на гэты дзень, чым улады зьбіраюцца зьдзівіць менчукоў, якія рыхтуюцца захады бясьпекі?
Сёньня вядомаму пэдагогу, краязнаўцу Алесю Белакозу споўнілася 80 гадоў. Усё жыцьцё ён працаваў настаўнікам. Алесь Белакоз стварыў у сваёй школе ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну ўнікальны літаратурна-этнаграфічны музэй. Цяпер ён на пэнсіі, аднак час ад часу водзіць экскурсіі, бо ніхто ня здольны гэта рабіць так захапляльна і эмацыйна.
Урад зноў павысіў закупачныя цэны на ялавічыну на 10%, на сьвініну і цукар – на 5%. Сьледам растуць цэны ў крамах і на рынках. Да таго ж, з прылаўкаў зьнікае ялавічына, ня ўсюды ёсьць ў продажы цукар.
Усясьветны банк і Міжнародная фінансавая карпарацыя апублікавалі шостую штогадовую справаздачу “Doing Business 2009”, згодна зь якой Беларусь увайшла ў дзясятку вядучых дзяржаваў — рэфарматараў нарматыўна-прававой сфэры.
Як успрынялі на лідзкай “Лякафарбе” і полацкім "Шкловалакне” зьмякчэньне на паўгоду эканамічных санкцыяў ЗША?
Што зьмянілася ў жыцьці інвалідаў пасьля адмены льготаў, як рэалізуецца праграма так званага безбар'ернага асяродзьдзя?
У першы дзень навучальнага году настаўнікі сутыкнуліся зь недарэчнасьцямі ў праграмах і дэфіцытам падручнікаў. Якія зьмены адбудуцца ў вывучэньні беларускай мовы і літаратуры?
Колькасьць гадзін на вывучэньне беларускай мовы і літаратуры скарацілася.
Паводле інфармацыі старшыні ТБШ Алеся Лозкі, на беларускай мове вучыцца 20,9% школьнікаў. Сёлета зачынілася 91 школа, у асноўным у сельскай мясцовасьці -- з большага беларускамоўныя.
Агляд недзяржаўнага друку 1 верасьня.
Сёньня пачынаецца новы навучальны год. Некаторыя прадметы скасаваныя, па многіх скарочаная колькасьць гадзінаў. Які лёс чакае настаўнікаў, ці адбудуцца масавыя скарачэньні?
30 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых бязь вестак.
Заўтра ў Магілёве беларускія алімпійцы атрымаюць сэртыфікаты і першую партыю мясных вырабаў ад спонсара — прадпрыемства “Белатміт” (гандлёвая марка “Мясаград”).
Cёлета ў Беларусі праводзіцца добраахвотная і бясплатная дыспансэрызацыя насельніцтва.
Сёньня ў Менску на Ўсходніх могілках пахавалі вядомага навукоўца, прафэсара-фізыка, дырэктара інстытуту радыяцыйнай бясьпекі “Белрад” Васіля Несьцярэнку. Ён памёр на 74-м годзе жыцьця пасьля апэрацыі.
Менш чым праз тыдзень пачынаецца новы навучальны год. Сёлета толькі 70% іншагародніх студэнтаў будзе забясьпечана месцамі ў інтэрнатах. Хто атрымае іх у першую чаргу, наколькі складана і колькі каштуе зьняць кватэру ў сталіцы, высьвятляла нашая карэспандэнтка.
Па якіх праграмах школьныя настаўнікі будуць вучыць дзяцей? Па якіх падручніках будуць выкладаць? Ці хопіць падручнікаў на ўсіх школьнікаў?
Каляндарна-тэматычныя пляны па прадметах разьмешчаныя на сайце Нацыянальнага інстытуту адукацыі.
Згодна з Дэкрэтам прэзыдэнта №15 “Аб асобных пытаньнях агульнай сярэдняй адукацыі” школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы цяпер з трэцяй клясы.
Уладзімер Навасяд, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пажартаваў: ёсьць такая прыкмета — калі чалавека запрашаюць у падатковую інспэкцыю, значыць, хутка выбары:
Загрузіць яшчэ