Сёньня целы беларускіх лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча, якія загінулі падчас авіяшоў у Польшчы, прывязуць у Беларусь.
Усе першаклясьнікі Беларусі — а іх сёлета 89 тысяч — атрымалі сёньня кнігу “Беларусь — наша Радзіма. Падарунак прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі першаклясьніку”.
1 верасьня, у Дзень ведаў, адбудзецца выхад CD-вэрсіі новага альбому гурту “Ляпіс Трубяцкой” “Кульпрасьвет”.
Пасьля пераходу школьнай адукацыі на 11-годку былі істотна скарочаныя навучальныя праграмы па замежных мовах. Гэта заўважыў нават А. Лукашэнка, які загадаў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову ўзмацніць вывучэньне замежных моваў. Як будзе выконвацца гэты загад?
Пастанова Саўміну №1000 падпісаная месяц таму, але з-за грыфу “Для службовага карыстаньня” афіцыйна не абнародаваная дагэтуль.
Завяршылася ўступная кампанія, і тысячы маладых людзей сталі студэнтамі. Месцаў у інтэрнатах не хапае, зьняць кватэру ў сталіцы — ня толькі дорага, але і складана.
Студэнтамі ВНУ ўсіх формаў уласнасьці сёлета сталі 90 тысяч чалавек. За кошт бюджэту на дзённых аддзяленьнях будзе вучыцца толькі каля 25 тысяч студэнтаў.
Праз тыдзень - пачатак новага навучальнага году. Аднак навучэнцы закрытага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які з 2003 году вымушаны працаваць у паўпадпольных умовах, пачнуць заняткі пазьней - у кастрычніку.
У Міжнародны дзень памяці ахвяраў фашызму і сталінізму беларусы наведалі Катынскі мэмарыял. Разам з польскімі афіцэрамі там пахавана і шмат беларусаў.
23 жніўня група беларускай інтэлігенцыі, прадстаўнікі моладзі, грамадзянскай супольнасьці наведалі Катынскі мэмарыял, што ў Смаленскай вобласьці Расеі.
У Менску адбылася канфэрэнцыя “70-годзьдзе пакту Молатава-Рыбэнтропа і яго гістарычныя наступствы”.
22 жніўня ў Чарнігаве стартуе трэці міжнародны музычны фэстываль “Be Free”. Першыя два фэсты праходзілі таксама ва Ўкраіне — у Луцку і Львове.
18 гадоў таму ў СССР у гэтыя жнівеньскія дні адбываліся падзеі, якія пазьней былі названыя путчам і дзяржаўным пераваротам.
У Беларусі — перавытворчасьць настаўнікаў. Маладыя спэцыялісты, якія сёлета скончылі пэдагагічныя ВНУ, вымушаныя самі шукаць месцы працы.
У Беларусі выяўлены першы факт заражэньня высокапатагенным грыпам А/Н1N1 — так званым “сьвіным грыпам”.
У новым навучальным годзе зноў будзе дэфіцыт некаторых школьных падручнікаў. Чыноўнікі Міністэрства адукацыі тлумачаць гэта тым, што ў гэтым навучальным годзе завяршаецца канчатковы пераход да 11-гадовай адукацыі, і няма сэнсу на адзін год распрацоўваць новыя падручнікі.
Праз два тыдні пачынаецца новы навучальны год. Паводле інфармацыі Таварыства беларускай школы, у мінулым навучальным годзе толькі 18% школьнікаў навучаліся на беларускай мове.
Ці можа існаваць, так бы мовіць, выспа ў цэнтры Эўропы, дзе няма выпадкаў так званага сьвінога грыпу, калі ў суседніх краінах вірус распаўсюджваецца?
Фэстываль “Be Free” адбудзецца сёлета ў Чарнігаве. Чым ён будзе адметны і чаму найбольш папулярныя фэсты з удзелам беларускіх музыкаў ладзяцца па-за межамі Беларусі?
У нядзелю ў людных месцах папулярнага курорту Пальма дэ Маёрка выбухнулі тры невялікія бомбы. Адказнасьць за выбухі ўзяла на сябе баскская сэпаратысцкая арганізацыя ЭТА. Ці езьдзяць беларусы адпачываць на Маёрку? Наагул, ці адмаўляюцца беларусы ад тураў у небясьпечныя рэгіёны?
Загрузіць яшчэ