Аляксандар Лукашэнка расказаў, ці стаў ён за 15 гадоў прэзыдэнцтва менчуком, а таксама пра сваё стаўленьне да сталіцы.
Сёньня ў размове з журналістамі Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў, што бліжэйшым часам аддаваць уладу нікому не зьбіраецца.
Аляксандар Лукашэнка пацьвердзіў, што пытаньне будаўніцтва на Гарадзеншчыне першай беларускай атамнай электрастанцыі практычна вырашаная справа: “АЭС будзе збудаваная ў Астраўцы. Гэта адназначна”, -- канстатаваў кіраўнік краіны.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь кожны год штосьці прадае замежным інвэстарам. Пры гэтым падкрэсьліў, што пытаньне падчас прыватызацыі толькі адно – колькі тыя заплацяць?
Аляксандар Лукашэнка схільны лічыць, што браць замежныя крэдыты ў цяперашняй сытуацыі цалкам апраўдана. Аднак, як кажа эканаміст Зьміцер Крук, пазыкі, якія шчодра сыпаліся ад міжнародных фінансавых структураў цягам 2009 году, у наступным годзе могуць быць скарочаныя:
Аляксандар Лукашэнка заявіў: распачынаючы малочную вайну з Беларусьсю, кіраўніцтва Расеі “пайшло на повадзе ў некаторых карпарацый”. Камэнтуе адмысловец у галіне сельскай гаспадаркі Аляксандар Ярашук:
29 сьнежня грамадзкая кампанія “Наш дом” вызначыла лепшых праваабаронцаў году, якія актыўна супрацоўнічалі з ініцыятывай, а таксама мэдыі, чый унесак у справу прававой дапамогі насельніцтву быў ацэнены як найбольшы.
Бальшыня стратэгічных прадпрыемстваў Менску на час навагодніх сьвятаў згортвае вытворчасьць. Адміністрацыі заводаў задаволеныя вымушаным перапынкам, бо спыніцца можна цалкам легальна, не шукаючы адгаворак адносна прычыны прастояў.
Менская міліцыя заклікае загадзя прыходзіць на масавыя мерапрыемствы ў рамках навагодніх сьвяткаваньняў. На вялікія імпрэзы людзей будуць прапускаць гэтак жа, як на міжнародныя футбольныя матчы – праз мэталяшукальнікі і пасьля асабістага дагляду.
Уладзімер Навумаў, экс-міністар унутраных спраў Беларусі, да нядаўняга часу старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі (ФХБ), будзе працаўладкаваны ў адным з найбуйнейшых расейскіх банкаў — ВТБ (“Внешторгбанк”).
30 гадоў таму кіраўніцтва Савецкага Саюзу прырыхтавала Захаду “калядны падарунак” – увяло савецкія войскі ў Аўганістан.
Праект указу А.Лукашэнкі пра абмежаваньне беларускага сэктару інтэрнэту пакуль што не падпісаны. Экспэрты лічаць, што распрацоўнікі праекту павінны адкласьці разгляд дакумэнту.
Урад Беларусі пачаў абмеркаваньне праекту ўказу А.Лукашэнкі пра абмежаваньне дзейнасьці беларускага сэктару інтэрнэту. Экспэрты амаль аднадушныя ў выснове: указ прадугледжвае значнае абмежаваньне беларускай інтэрнэт-прасторы.
Літва вінаваціць Беларусь у замаруджваньні ратыфікацыі пагадненьня аб памежным рэжыме ў 50-кілямэтровай зоне. Чакалася, што дакумэнт будзе падпісаны падчас візыту А.Лукашэнкі ў Вільню, аднак у апошні момант Менск заявіў, што не гатовы з “тэхнічных прычынаў”.
Былы міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў рыхтуецца да другой адстаўкі – гэтым разам з пасады старшыні Фэдэрацыі хакею Беларусі (ФХБ). Днямі ён заявіў, што знайшоў сабе працу ў Маскве. Экспэрты лічаць ягоную эміграцыю вымушанай.
Сёлета ў сьнежні роўна год, як абаронным ведамствам Літвы кіруе Раса Юкнявічэне. Яна была сярод тых, хто стаяў ля вытокаў парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”. Раса Юкнявічэне дала інтэрвію "Свабодзе".
На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб сацыяльна-эканамічным разьвіцьці Беларусі ў 2010 годзе. Ён выказаў незадавальненьне працай і ўраду, і вэртыкалі, прызнаўшы: крызісныя зьявы ў эканоміцы пераадольваюцца марудна. Разам з тым Лукашэнка заклікаў выконваць у наступным годзе надзвычай аптымістычныя эканамічныя прагнозы. .
Штогод 18 сьнежня з ініцыятывы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў адзначаецца Міжнародны дзень мігранта. Як пачуваюцца іншаземцы ў Беларусі, і ці знаходзяць лёгкае жыцьцё ў замежжы беларусы?
Здабыткам галоснасьці стаў праект указу Аляксандра Лукашэнкі, з дапамогай якога ўлада зьбіраецца рэгуляваць беларускі сэктар інтэрнэту. Экспэрты адзначаюць, што дакумэнт утрымлівае шмат абмежавальных нормаў, якія наўпрост тычацца правайдэраў, інтэрнэт-рэсурсаў і простых карыстальнікаў.
Загрузіць яшчэ