Старшыня Аб’яднанай грамадзянсакай партыі Анатоль Лябедзька будзе падаваць у суд на КДБ. Менавіта такім чынам апазыцыйны палітык зьбіраецца вярнуць сабе пашпарт, канфіскаваны сьледчымі падчас ягонага арышту ўначы 19 сьнежня.
На Кастрычніцкай плошчы Менску прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Не пасьпелі чацьвёра актывістаў разгарнуць партрэты палітвязьняў, як былі гвалтам затрыманыя. Усяго вядома пра шэсьць затрыманых на плошчы.
Онлайн-трансляцыя канцэрту Лявона Вольскага ў жывым эфіры на партале TUT.BY на сярэдзіне была спыненая. "Мы мелі падставы, каб гэта зрабіць, калі Лявон пачаў адкрыта зьдзекавацца над дзяржаўнымі асобамі", - патлумачыў генэральны дырэктар TUT.BY Юры Зісер
Больш за 1840 подпісаў за адмену аплаты за праезд для студэнтаў падаў у аблвыканкам берасьцейскі актывіст Моладзі БНФ Сяргей Кавалько.
25 кастрычніка дзьве гадзіны дапытвалі ў Ленінскім аддзеле міліцыі Магілёва старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава. Ён сябра аргкамітэту па правядзеньні ў Магілёве Народнага сходу.
Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму адмовіла ў рэгістрацыі гарадзкога аддзяленьня руху «За свабоду». Прычына адмовы — пададзеныя дакумэнты, маўляў, не адпавядаюць заканадаўству.
Урад Беларусі працягвае перамовы з Ашчадным банкам Расеі аб выдзяленьні крэдыту памерам 1 млрд. даляраў пад гарантыі ўраду і пад заклад 51% акцый наваполацкага НПЗ "Нафтан".
25 кастрычніка палітвязьня, каардыната грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьмітра Бандарэнку ў магілёўскай папраўчай калёніі № 15 наведаў адвакат Юры Сташкевіч. Сустрэцца з адвакатам зьняволены палітык хацеў у сувязі са станам здароўя.
Страйк у Барысаве, дзе ўчора і сёньня адмаўляліся працаваць работнікі ўнітарнага прадпрыемства «Жыльлё», быў выкліканы незадаволенасьцю нізкімі заробкамі. А як зьмяніліся апошнім часам зарплаты ў іншых рэгіёнах?
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС прыйшлі дахаты да Ірыны Яскевіч, якая вяла сход жыхароў Віцебску 8 кастрычніка, і да Тацяны Севярынец, якая была сакратаром сходу.
Патэнцыйныя інвэстары, перадусім расейскія, пацьвярджаюць: беларускі бок ужо каторы месяц абяцае фарсіраваць перамовы аб прыватызацыі "Беларуськалія", Менскага аўтазаводу, прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны, але падпісаньне пагадненьняў замаруджваецца ці наўмысна блякуецца.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з сябрамі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (СПБ), які нядаўна правёў свой чарговы зьезд.
Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова "Плятформа" накіравала зварот у Канстытуцыйны суд, просячы праверыць некаторыя нарматыўныя акты.
Паводле папярэдніх вынікаў, на першых дэмакратычных выбарах у Тунісе, якія адбыліся 23 кастрычніка, перамагла памяркоўная ісламісцкая партыя «Энагда» (Адраджэньне).
Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынём Мажылісу (парлямэнту) Казахстану Ўралам Мухамэджанавым.
Паводле паведамленьняў сусьветных СМІ, былы лібійскі кіраўнік Муамар Кадафі сёньня раніцай быў тайна пахаваны ў невядомым месцы ў пустыні. Разам з Кадафі пахавалі ягонага сына Мутасіма і аднаго зь іх паплечнікаў.
Прайшоў год пасьля выбуху на прадпрыемстве "Пінскдрэў", ад якога загінулі 14 чалавек. Генэральная пракуратура, якая дасьледавала абставіны выбуху, бліжэйшым часам накіруе справу ў суд.
Сайт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН зноў аднавіў працу. Тэхнічныя службы кампаніі высьвятляюць, адкуль быў узламаны сайт.
Загрузіць яшчэ