Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла ў сувязі з другім днём працэсу над Алесем Бяляцкім, што беларускія ўлады павінны вызваліць «вядомага праваабаронцу, арышт якога па абвінавачаньні ў сур'ёзным ухіленьні ад выплаты падаткаў, як мяркуюць, меў палітычную падаплёку».
У Берасьці пачалося і неўзабаве было перанесена на 11 лістапада судовае паседжаньне ў справе старшыні берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіды Міхнюк. Яе вінавацяць у брыдкаслоўі.
Эдвард Лукас, міжнародны рэдактар тыднёвіка The Economist, напісаў у сваім блогу пра суд над Алесем Бяляцкім у Менску.
Леаніда Аўтухова на год пазбавілі правоў кіроўцы і далі штраф памерам 280 тысяч рублёў, прызнаўшы вінаватым у парушэньні правілаў дарожнага руху. Паводле пратаколу, ён парушыў ПДР, калі ад’яжджаў 8 кастрычніка з Народнага сходу ў Віцебску.
У францускіх Канах адкрываецца двухдзённы саміт "вялікай дваццаткі" - міжнародная нарада кіраўнікоў 19 краін з найбуйнымі эканомікамі ў сьвеце і Эўразьвязу. Галоўная тэма - працяглы крызіс у зоне эўра.
На 12 лістапада ў Менску ды іншых гарадах краіны прызначаны чарговы Народны сход. На ім арганізатары зьбіраюцца абвясьціць адказ улады на рэзалюцыю, якая была прынятая адкрытым галасаваньнем 8 кастрычніка на папярэднім сходзе.
Як беларускае грамадзтва ставіцца да прысудаў у справе 19 сьнежня і да справы Алеся Бяляцкага? Пра гэта Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) задаваў пытаньні падчас нацыянальных апытаньняў у чэрвені і верасьні сёлета.
У рэгіёнах Украіны праходзяць акцыі незадаволеных палітыкай уладаў. Пад Вярхоўнай Радай у Кіеве сабралася, паводле розных зьвестак, ад 3 да 5 тысяч чалавек. Столькі ж мітынгоўцаў у Данецку і Луганску.
Бабруйскі суд пакараў дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту старшыню мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева.
Аляксандар Лукашэнка прысвоіў званьне генэрал-маёра губэрнатарам абласьцей і мэру Менску, паведаміла БЕЛТА.
На "Свабоду" патэлефанаваў палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Ён падзякаваў усім тым, хто дасылае яму ў калёнію лісты з словамі падтрымкі. Сярод іх і амэрыканскі кангрэсмэн Джон Шымкус.
У Менску затрыманы начальнік сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі высокапастаўлены чыноўнік з апарату беларускага парлямэнту Глеб Бядрыцкі. Яго падазраюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Перададзеныя Літвою зьвесткі пра рахункі Алеся Бяляцкага ня могуць служыць доказам у судовым працэсе, – з такой заявай выступіла Міністэрства юстыцыі Літвы.
3 лістапада кіраўнікі дыпляматычных місій краін Эўразьвязу, чые прадстаўніцтвы знаходзяцца ў Менску, наведалі ўрочышча Курапаты.
Гандлёвая сетка "Белмаркет" у аднабаковым парадку скасавала дамову на продаж у райцэнтры Горкі мясцовай незалежнай газэты "Ўзгорак". Чым матываванае такое рашэньне крамнікаў, рэдактарцы выданьня Галіне Буднай высьветліць не ўдалося.
Грэцыя ня можа разьлічваць на новыя выплаты ў рамках фінансавай дапамогі з боку ЭЗ і МВФ, пакуль у гэтай краіне ня пройдзе рэфэрэндум аб мэтазгоднасьці далейшай міжнароднай падтрымкі. Крызіс у Эўропе - адна з галоўных тэм сёньняшняга саміту «вялікай дваццаткі».
Каардынатара БХД па Берасьцейшчыне Зьмітра Шурхая абласны суд Берасьця прызнаў вінаватым у брыдкаслоўі.
Працэс па справе спагнаньня падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пачнецца 15 лістапада ў судзе Партызанскага раёну Менску.
Загрузіць яшчэ