Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч: "Дзякуй за ўсе цёплыя словы і падтрымку з волі"


На "Свабоду" патэлефанаваў палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Ён падзякаваў усім тым, хто дасылае яму ў калёнію лісты з словамі падтрымкі. Сярод іх і амэрыканскі кангрэсмэн Джон Шымкус, які ў сваім пасланьні да яго ды іншых палітвязьняў напісаў пра сваю салідарнасьць зь імі ды іхнімі сем’ямі.

"Гэтае пасланьне стала сапраўднай падзеяй у калёніі. Гэта вельмі шчыры ліст, — падкрэсьліў Мікалай Аўтуховіч, — і вельмі важна тое, што мне яго перадалі".

Мікалай Аўтуховіч зьвярнуў увагу на адну акалічнасьць, зьвязаную з аўтарствам перакладу гэтага тэксту, які выстаўлены на сайце "Свабоды".

"Асабіста я, каб мець пераклад тэксту, зьвярнуўся да паслуг асуджанага, бо ангельскай мовы ня ведаю. Але ж першымі пераклалі гэты ліст, як ён толькі трапіў у калёнію, прадстаўнікі адміністрацыі. Там нямала адукаваных людзей, і, не зрабіўшы дакладнага перакладу, яны б не аддалі мне гэтага пасланьня".

Таксама Мікалай Аўтуховіч падзякаваў "Свабодзе" за дасланыя ў калёнію некалькі асобнікаў кнігі Аляксандра Лукашука "Сьлед матылька. Освальд у Менску" з подпісам аўтара.

"Мы ўсе, хто атрымаў гэтую кнігу, проста праглынулі яе — настолькі гэта было цікава", азначыў палітвязень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG