15 лістапада ў Берасьці на 7 гадоў асудзілі Віталя Чопіка, якога затрымалі ў сакавіку. Праваабаронцы перакананыя — прысуд стаў вынікам таго, што Чопік некалькі гадоў хадзіў на палітычна матываваныя суды ў якасьці назіральніка.
Падзеі 2 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
У чэрвені 1654 году пачалася самая разбуральная вайна ў гісторыі Беларусі — вайна Маскоўскага царства супраць Рэчы Паспалітай у 1654–1667 гадах. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю той вайны, адкажыце на пытаньні тэсту
У сьнежні беларусаў чакаюць пэўныя зьмены. Свабода паглядзела, што зьменіцца зь першага дня апошняга месяца 2024 году.
Украінская паэтка Алена Сьцепанка жыве ў горадзе Бучы, які стаў сымбалем расейскай акупацыі і масавых забойстваў мірных жыхароў. Пагаварылі зь ёй пра вайну і набліжэньне міру, сьмерць і ўцёкі ад яе, любоў і нянавісьць.
Падзеі 1 сьнежня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прадпрыемства аднавіла працу і ўжо пералічыла ў дзяржаўны бюджэт першы гарантыйны плацеж, сьцьвярджаюць украінскія ўлады.
Тарпанападобныя коні спрыяюць расьсяленьню качак і кірляў, дапамагаюць аленям і зубрам лепш харчавацца. Але гэта не нашчадкі тарпанаў, якія жылі на беларускіх землях раней. Імі займаюцца, пакуль папраўдзе мясцовыя пароды выміраюць.
Даляр у беларускіх абменьніках зноў падаражэў. Курс амэрыканскай валюты расьце кожныя таргі, пачынаючы з 11 лістапада. Расказваем, чаму гэта адбываецца і ад чаго залежалі скачкі курсу апошнія 10 гадоў.
Падзеі 29 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Суд у Познані вырашыў, што 28-гадовага беларуса Дзьмітрыя Плескачова нельга выдаваць у Беларусь. Пра гэта Свабодзе расказаў сам Дзьмітры Плескачоў.
З 30 кастрычніка тэлеграм-канал сілавікоў, дзе публікаваліся так званыя «пакаяльныя відэа», больш не паказвае затрыманых людзей. Праваабаронцы таксама заўважылі, што зьвестак пра палітычна матываваныя працэсы стала менш у раскладах судоў.
Расея атакавала найбольшую ў Эўропе Днястроўскую ГЭС, якая знаходзіцца на мяжы з Малдовай.
Раніцай 28 лістапада расейскія войскі нанесьлі па Ўкраіне камбінаваны ўдар — спачатку запусьцілі баявыя і выведныя дроны, а празь нейкі час атакавалі крылатымі ракетамі.
29 лістапада ў Вільні адкрываецца канфэрэнцыя «Жаночае здароўе ў беларускай турме», на якой праваабаронцы і лекары прадставяць экспэртнае дасьледаваньне стану мэдычнай і псыхалягічнай дапамогі жанчынам у зьняволеньні.
Урад Беларусі ўнёс зьмены ў дзяржаўную праграму «Забесьпячэньне правапарадку» на 2021–2025 гады, зацьверджаную ў сьнежні 2021-га.
У 2020 годзе важным чыньнікам пратэстаў былі незалежныя блогеры. Многія зь іх трапілі за краты яшчэ да выбараў. Расказваем, што стала з тымі, хто паспрабаваў пасьля пратэстаў падтрымліваць дзеяньні ўлады ў інтэрнэце.
Стала вядома, што ў базу вышуку Расеі дадалі за паўгода амаль 800 беларусаў. Свабода высьветліла, як беларусы трапляюць у базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу.
Загрузіць яшчэ