Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гадавіна сьмерці Ўладзімера Караткевіча, народзіны Аляксандра Мілінкевіча

Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Віцебску
Помнік Уладзімеру Караткевічу ў Віцебску

Падзеі 25 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

25 ліпеня 1984 году памёр пісьменьнік Уладзімер Караткевіч.

Уладзімер Караткевіч
Уладзімер Караткевіч

Таксама ў гэты дзень

1812 — Бой пад Астроўнам. У францускай гісторыі — баі пад Віцебскам. Трохдзённыя ар’ергардныя баі расейскага войска, якое імкнулася стрымаць наступ арміі Напалеона.

1826 — у Расейскай імпэрыі выкананыя сьмяротныя прысуды празь павешаньне пяцёх лідэраў паўстаньня («декабристов»).

Дзекабрысты перад пакараньнем сьмерцю, карціна Сямёна Лявянкова
Дзекабрысты перад пакараньнем сьмерцю, карціна Сямёна Лявянкова

1828 — Iван Малышэўскi, гісторык царквы, асьветнік. У энцыкляпэдыях заўважаюць, што „быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расеі, аднак схільнасьцяў да расейскага панславізму не выказваў“.

1853 — у Менску створана першая прафэсійная пажарная каманда.

1943 — у выніку перавароту адхілены ад улады і арыштаваны кіраўнік ураду Італіі, лідэр фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1993 — у Лідзе адкрыты помнік Францішку Скарыну.

Помнік Францішку Скарыну ў Лідзе, скульптар Валерыян Янушкевіч
Помнік Францішку Скарыну ў Лідзе, скульптар Валерыян Янушкевіч

2004 — пасьля залевы ў Менску затапіла цэнтральныя вуліцы на месцы колішняга рэчышча Нямігі.

У гэты дзень нарадзіліся

1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч.

1903 — Мікалай Несьцяровіч, беларускі навуковец, батанік-дэндроляг, акадэмік АН БССР.

1936 — Леанід Левін, беларускі архітэктар, адзін з стваральнікаў мэмарыяльных комплексаў «Хатынь» і «Яма».

Леанід Левін
Леанід Левін

1937 — Дзьмітры Смольскі, беларускі кампазытар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі.

Дзьмітры Смольскі
Дзьмітры Смольскі

1945 — Ірэна Лясота (Irena Lasota), польская публіцыстка, філёзаф, грамадзкая дзяячка, адна зь лідэраў падзеяў 1968 году ў Польшчы, падтрымлівала Салідарнасьць, незалежніцкія рухі на тэрыторыі СССР, у тым ліку беларускае адраджэньне. Піша на беларускія тэмы ў ЗША і Польшчы, вяла кампанію за вызваленьне Алеся Бяляцкага.

1947 — Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык, кандыдат у прэзыдэнты ад аб’яднанай апазыцыі на выбарах 2006 году.

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

У памяці

1980 — Уладзімір Высоцкі, савецкі бард, паэт, актор тэатру і кіно.

Уладзімір Высоцкі
Уладзімір Высоцкі

1997 — Натальля Арсеньнева, паэтка й перакладчыца, палітвысланка, дзяячка паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне й ЗША.

Натальля Арсеньнева
Натальля Арсеньнева

2001 — Дзяніс Хвастоўскі, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

2006 — Янка Брыль, народны пісьменьнік БССР, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст.

Янка Брыль
Янка Брыль

2015 — Васіль Лазоўскі, мастак, пэдагог, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG