«Няма ніякіх ілюзіяў наконт сёньняшняга суду. Але як чалавек, які прытрымліваецца законаў, я разьлічваю, што суд таксама судзе прытрымлівацца законаў», — заявіў Радыё Свабода праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
13 лістапада судзьдзя Навабеліцкага раённага суду Гомеля Сяргей Новікаў аштрафаваў намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова на 35 базавых велічыняў, што адпавядае 4 мільёнам 550 тысячам рублёў.
Улады рыхтуюцца прыняць закон, паводле якога беспрацоўныя будуць абкладацца падаткам. Сума яго можа скласьці 280 даляраў на год, што паводле цяперашняга курсу адпавядае 2 мільёнам 600 тысячам беларускіх рублёў. Як ставяцца да такой ініцыятывы ўладаў гомельскія бяздомныя й беспрацоўныя?
Назвалі Макарам.
Прэзыдэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі стартуе ў жніўні 2015 году. Пра гэта сёньня журналістам паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
Міністэрства замежных спраў Беларусі плянуе ствараць станоўчы імідж дзяржавы за мяжой пры дапамозе інтэрнэту.
У прыёмнай «Барысаўдрэву» Свабодзе заявілі, што Ўладзімер Мальцаў працягвае працаваць на пасадзе дырэктара. Хаця многія больш высокія чыноўнікі звольненыя.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
13 лістапада на сутыку дзяржаўных межаў Беларусі, Украіны і Расеі, вядомым як «Курган Дружбы» (Гомельская вобласьць, Добрускі раён), заплянаваная цырымонія ўсталяваньня першага памежнага знака на беларуска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы.
У Гомелі міліцыя затрымала лідэра грамадзянскай кампаніі «Хопіць піць — трэба жыць!» Зьмітра Карашкова.
За кастрычнік цэны вырасьлі на 1,9%. А за 10 месяцаў інфляцыя склала 12%. Пра гэта паведамляе Белстат.
Судзьдзя Навіцкая нават не сыходзіла на перапынак, каб вынесьці рашэньне па справе Леаніда Смаўжа. Яна абвясьціла прысуд адразу.
Удзельніка ўчорашняга шэсьця да месца расстрэлаў ахвяр сталінізму ў Лошыцы Леаніда Смаўжа прывезьлі ў суд Ленінскага раёну. Яго вінавацяць у супраціве супрацоўнікам міліцыі. Яму пагражае штраф альбо арышт.
Дзяржавы сьвету імкнуцца аказаць дапамогу Філіпінам, дзе тайфун «Хаянь» забраў, паводле папярэдніх ацэнак, жыцьці больш як 10 тысяч чалавек.
Вярхоўны суд вырашыў перанесьці разгляд справы. Пра гэта прасіў прадстаўнік тэлеканалу Міхась Янчук.
Дашкевіч просіць праверыць, ці адпавядаюць стандартам умовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.
У Горках Магілёўскай вобласьці чарговы раз рамантуюць галоўны аб’ект леташніх «Дажынак» — амфітэатар.
11 лістапада суд Леніскага раёну Менску павінен разгледзець справу Леаніда Смаўжа.
11 лістапада Вярхоўны суд павінен пачаць разгляд пазову прадпрыемства ПГУП «БЕЛСАТплюс», якое гандлюе спадарожнікавым абсталяваньнем, супраць спадарожнікавага каналу «Белсат».
Загрузіць яшчэ