Вызначаныя адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну месцы агітацыйных пікетаў знаходзяцца ўдалечыні ад людных вуліц. Як сьцьвярджаюць кандыдаты, агітаваць там бессэнсоўна, бо няма каго.
Берасьцейская кандыдатка ў дэпутаты парлямэнту Людміла Дзенісенка ў сваім выступе па тэлебачаньні скрытыкавала цяперашні стан мэдыцыны ў Беларусі. Пасьля выступу яе сталі запрашаць на дасьледаваньне самі мэдыкі.
Напярэдадні ўгодкаў гістарычнай бітвы пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году, аршанскія актывісты адведалі мясьціны, дзе войска ВКЛ перамагло ўтрая большае маскоўскае войска.
Сёлета — 21 год з тае пары, як прыхільнікі беларускай бардаўскай сабраліся на першы сьпеўны фэст «Аршанская бітва».
расказвае актывіст антыядзернага руху і тэатральны рэжысыр паводле адукацыі Зьміцер Чарткоў, які зьехаў зь Беларусі ў Нямеччыну пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
У Берасьці моладзевыя актывісты БХД зладзілі акцыю «Зьбіраем грошы для Сашы ў Гаагу».
6 верасьня ў Магілёве па тэлеканале «Беларусь-2» і дзяржаўным радыё трансьляваўся запіс дэбатаў кандыдатаў на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў па мясцовай Ленінскай выбарчай акрузе № 84.
6 верасьня ў магілёўскіх шапіках «Белсаюздруку» ня ўсе ахвочыя маглі купіць абласную газэту «Магілёўскія ведамасці», дзе надрукаваныя праграмы дэмакратычных кандыдатаў.
Адміністрацыйная камісія адміністрацыі Савецкага раёну Гомеля аштрафавала Аляксандра Працко на 100 тысяч за продаж газэты «Новы час» у «неўстаноўленым месцы».
Горацкі райсавет пастанавіў пераназваць плошчу Леніна ў Цэнтральную плошчу.
Па радыё і тэлебачаньні выказаліся пяцёра апазыцыйных вылучэнцаў, адна беспартыйная кандыдатка і вылучэнец ад Лібэральнай дэмакратычнай партыі.
Дапамога Нямеччыны сілам бясьпекі «апошняй дыктатуры Эўропы» была больш істотнай, чым дагэтуль паведамлялася.
Аляксей Янукевіч браў удзел у спрэчках у якасьці даверанай асобы старшыні гарадзкой суполкі партыі БНФ Аляксандра Кузьняцова, кандыдата па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і краязнаўчай суполкі «Талака» з Гомеля Ларыса Шчыракова накіравала пракурору Петрыкаўскага раёну пісьмовую скаргу. Яна просіць разабрацца, на якой падставе парушаны яе канстытуцыйныя правы на збор і распаўсюд інфармацыі й на свабоду перамяшчэньня.
Музэй гісторыі Магілёва працягвае сваю ініцыятыву — зьбірае ад усіх ахвотных грошы на выкуп знакавых артэфактаў беларускай гісторыі.
Вылучэнец ад Партыі БНФ, кандыдат па Віцебскай-Сельскай акрузе № 21 Леанід Аўтухоў падаў у выбарчую камісію прапановы, на якія тэмы варта разважаць падчас дэбатаў — каб гэта не былі «пустыя размовы».
Калі дзіця да 16 гадоў знаходзіцца на вуліцы без дарослых у пэрыяд ад 23 гадзіны вечара і да шостай гадзіны ранку, то яго затрымае міліцыянт.
«Подзьвіг Эмамалі Рахмона» — такую кнігу накладам у 300 асобнікаў надрукавала беларускае выдавецтва «Кнігазбор». Прэзэнтацыя кнігі адбылася ў будынку менскай штаб-кватэры СНД.
Рыгор Кастусёў і Зінаіда Мілешчанка — вылучэнцы па Шклоўскай выбарчай акрузе — першымі пачалі дэбатаваць ў эфіры радыё і тэлебачаньня.
Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэньні супраць кандыдата на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў Леаніда Падбярэцкага.
Загрузіць яшчэ