«Па-першае, Лукашэнка ўжо не адзіны. Па-другое, Януковіч ня проста так зьмяніў свой вэктар руху — гэта вельмі дорага абыдзецца Расеі».
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч камэнтуе рашэньне ўраду Ўкраіны прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы пра асацыяцыю з Эўразьвязам.
У тэлесюжэце на «Беларусь-1» паведамілі, што Баўмгертнэр пераведзены ў турму на вуліцы Валадарскага. Пасьля гэта вядоўца праграмы сказала, што гендырэктара «Ўралкалію» перадалі расейскім праваахоўным ворганам.
Камісія па справах няпоўнагадовых Сьветлагорскага райвыканкаму рэкамэндавала аддзелу адукацыі распачаць працэдуру адмены ўсынаўленьня Надзеяй Дударэнкай двух хлопчыкаў — Альбэрта й Андрэя.
Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць: Беларусь будзе атрымліваць меней дапамогі ад Расеі пасьля таго, як Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы пра асацыяцыю з Эўразьвязам.
Працягне Ўкраіна інтэграцыю з Эўразьвязам або не – застаецца ўсё больш незразумелым.
Валеры Малчанаў памёр 21 лістапада ў Барысаве. Яму шоў 74-ты год.
Кабінэт міністраў Украіны прыняў рашэньне прыпыніць падрыхтоўку да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам.
Кіраўніка незалежнага сайту з Рагачова праз «Скайп» тэрарызуюць невядомыя: «Ты дагуляўся! Ты хутка сядзеш», а сьледчыя канфіскавалі кампутары.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Максім Вінярскі, каардынатар «Эўрапейскай Беларусі», заявіў Радыё Свабода, што ён не хаваецца ад міліцыі і што бліжэйшым часам будзе высьвятляць, чаму яго хочуць зьвінаваціць у абразе службовай асобы.
Беларусы набліжаюцца да іх. Такія высновы ўтрымлівае распаўсюджаны сёньня даклад Сусьветнага банку «Рызыкі вашага жыцьця».
Унівэрсытэт культуры і мастацтваў намагаецца спагнаць з былой сваёй студэнткі з Магілёва Яны Аланіні больш за 120 мільёнаў рублёў за навучаньне. Па сканчэньні навучальнай установы дзяўчына атрымала разьмеркаваньне ў Чавускі раён, але на месца працы не зьявілася.
У Сьветлагорскім раённым судзе пачаўся працэс супраць 43-гадовага выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу: ён абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў супраць палавой недатыкальнасьці непаўнагадовых. За падобнае злачынства судзяць ў гэтым жа судзе й сына выхавацеля.
За 5-суткавы арышт у турме на вуліцы «Акрэсьціна» праваабаронцу Андрэю Бандарэнку выставілі рахунак у 260 тысячаў рублёў. У цэтліку пазначана, што Бандарэнка наеў менавіта на такую суму.
Жыхары вёскі Верхняе Глыбоцкага раёну патрабуюць пакінуць у іх паштовае аддзяленьне — адзінае на некалькі навакольных вёсак.
Зь 2004 году беларускі бог холаду і зімы Зюзя Паазерскі гасьцінна сустракаў наведнікаў у сваёй казачнай сядзібе на Пастаўшчыне.
Карэспандэнтка Свабоды паспрабавала запісацца на экскурсію ў новую рэзыдэнцыю Аляксандра Лукашэнкі — Палац незалежнасьці.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Між тым у Расеі з 1 ліпеня дзейнічае забарона на эўразьвязаўскую бульбу. Пытаньні фітасанітарнага кантролю сёньня прадстаўнікі ведамстваў дзьвюх краінаў абмяркоўвалі ў Маскве.
Загрузіць яшчэ