У новую школу ўжо набралі больш за 150 дзяцей рознага ўзросту, а ахвочыя ўсё ідуць і ідуць. Веды ў асноўных прадметах дзеці будуць атрымліваць у польскіх школах і ліцэях, а ў прадметах беларускага кампанэнту — у фармаце онлайн- і офлайн-заняткаў.
У Беларусі цалкам паралізаваны незалежны кнігавыдавецкі працэс, але беларускія кнігі выходзяць. За мяжой. І іх выдаваньне па-за межамі краіны будзе пашырацца, упэўнены наш сёньняшні госьць, літаратар, мастак і кнігавыдавец Зьміцер Вішнёў.
За год пэнсіі ў Беларусі падымаліся, але ўзровень жыцьця ад гэтага не зьмяніўся. 5 лічбаў пра жыцьцё на пэнсіі ў Беларусі.
У Вільні 31 жніўня — 2 верасьня праходзіць кангрэс «Свабоднай Расеі». Ён сабраў усе тыя расейскія палітычныя сілы, якія выступаюць супраць вайны ва Ўкраіне. Кангрэс праходзіць пад лёзунгам «Будзьце храбрымі, як Украіна».
У гучнай палітычнай справе аб «змове» 31 жніўня прагучалі апошнія словы абвінавачаных, у тым ліку Рыгора Кастусёва, Аляксандра Фядуты і Юрася Зянковіча. Фядута выступаў даўжэй за іншых, ягонае слова заняло паўгадзіны. У ім ён апісаў дэталі крымінальнай справы, настроі народу і падзеі ў краіне.
1 верасьня беларускія старшаклясьнікі і студэнты сталі «ўдзельнікамі» «адкрытага ўроку» ад Аляксандра Лукашэнкі. Насамрэч першы ўрок быў прысьвечаны «Году гістарычнай памяці», але старшаклясьнікаў і студэнтаў «запрасілі» глядзець 3-гадзінную прамову Лукашэнкі. Як гэта было?
Выступаючы перад школьнікамі і студэнтамі 1 верасьня, Лукашэнка паказаў нібыта новую беларускую распрацоўку — «супэркампутар», а дакладней, ноўтбук. Прыгадваем, як у Беларусі імпартзамяшчалі тэхніку.
На «адкрытым уроку» Аляксандр Лукашэнка пачаў сваю прамову з цытаты аналітыка, экспэрта і рэдактара «Беларускага Штогодніка» Вадзіма Мажэйкі.
На адкрытым уроку, які Лукашэнка праводзіць для школьнікаў 1 верасьня, ён прадэманстраваў беларускі супэркампутар — «унікальную распрацоўку». Спрабуем даведацца, што за ён.
Пасьля падзей 2020 году беларусаў раскідала па ўсім сьвеце. Школьны год для малых эмігрантаў пачынаецца на розных мовах. Як бацькі і дзеці даюць рады на чужыне, даведаемся ў матэрыяле Свабоды.
Падчас «адкрытага ўроку» для вучняў школ Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў сваякоў пісьменньіка Васіля Быкава ў тым, што яны прадалі ягоныя мэдалі на рынку.
Паглядзелі, якія зьмены і новаўвядзеньні чакаюць беларусаў у верасьні 2022 году.
Першага верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над былой журналісткай БТ, сябрам Каардынацыйнай рады Ксеніяй Луцкіной. Ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Расказваем, чым яна займалася.
Набывае моц абноўлены Кодэкс аб адукацыі. У школах прадугледжаны шэраг новаўвядзеньняў. Паглядзелі, што за яны. А таксама палічылі, колькі настаўнікаў не хапае ў краіне, якія заробкі ім прапануюць. І каго страціла адукацыя за апошнія 2 гады.
Аляксандар Дабравольскі ў 1989 годзе быў абраны народным дэпутатам СССР па адной з акругаў у Менску. У савецкім парлямэнце Дабравольскі ўвайшоў у Міжрэгіянальную парлямэнцкую групу — першую апазыцыю ў савецкім парлямэнце. У той час Аляксандар Дабравольскі сутыкаўся з Гарбачовым.
Апрача кіраўнікоў постсавецкіх краін — яшчэ лідэры Кітаю, Вэнэсуэлы, Эгіпту і «іншых дзяржаў блізкага і далёкага замежжа».
Банк спасылаецца на канкрэтныя рэглямэнты ЭЗ. Пагаварылі з кліентамі некаторых польскіх банкаў.
Хто пахаваны ў лесе за Навабеліцай? Разьбіралася Свабода.
Малодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі Мікалаю 31 жніўня спаўняецца 18 гадоў, свой дзень нараджэньня ён адзначае на назаўтра пасьля бацькі. У публічнай прасторы Мікалай ужо больш за чатырнаццаць гадоў.
Загрузіць яшчэ