Грамадзянін Украіны Максім Крывоша, які ў ліпені 2020 году захапіў у Луцку аўтобус з двума дзясяткамі пасажыраў, асуджаны на 13 гадоў пазбаўленьня волі.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч выступіла 24 верасьня ў Вільні на кніжным фэстывалі Open Books. Яна расказала, што думае пра вайну ва Ўкраіне, рэвалюцыю ў Беларусі і «хваробу» Расеі. Прыводзім некаторыя цытаты зь ейнага выступу.
Сёньняшні наш госьць — патомны гісторык і краязнаўца, калекцыянэр і журналіст з Горадні Алесь Кіркевіч, які расказвае, што ён працягвае рабіць пасьля змушанага пераезду з роднай Горадні ў Беласток.
25 верасьня спаўняецца 60 гадоў Алесю Бяляцкаму. У свой юбілей стваральнік і нязьменны кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» знаходзіцца ў СІЗА. 50-гадовы юбілей Алесь таксама сустракаў за кратамі.
Беларусы Аксана і Сяргей (імёны зьмененыя на просьбу герояў) пераехалі ў Бэрлін два месяцы таму. Колькі часу можна шукаць кватэру, чаму беларуская мэдыцына лепшая за нямецкую і якія прадукты таньнейшыя ў Нямеччыне, даведайцеся зь іхнага аповеду ў рамках нашага праекту «Новая зямля».
Эканоміка Беларусі ў студзені — жніўні прасела на 4,9%. Разьбіраемся, з чым гэта зьвязана.
Беларусы напярэдадні «адпраўкі» дзяцей у садок атрымліваюць вялізныя сьпісы неабходнага. Чытачы Свабоды падзяліліся з намі такімі сьпісамі і развагамі — колькі і за што плацяць бацькі ў садках.
Пра тое, што ў галоўным офісе кампаніі-уласьніцы сеткі крамаў бытавой хіміі «Востраў чысьціні» адбываецца ператрус, стала вядома 22 верасьня. Супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў офіс фірмы «Ромакс», якой, сярод іншага, належыць сетка.
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей наведалі Нью-Ёрк, дзе праходзіць сэсія Генэральнай асамблеі ААН, якая сёлета прысьвечаная вайне Расеі супраць Украіны.
У ноч на 22 верасьня стала вядома пра найбольшы за ўвесь час з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну абмен палоннымі. Абмен ажыцьцяўляўся ў розных лякацыях.
У цэнтры Варшавы па адрасе Новы Сьвят, 32 адкрыўся офіс «Беларускага бізнэс-цэнтру», якім беларускія кампаніі могуць бясплатна карыстацца на пачатку сваёй дзейнасьці ў Польшчы.
З 23 верасьня ўлады Беларусі ўвялі забарону на вываз шэрагу тавараў, у дакумэнце сотні пазыцый, у тым ліку аўтамабілі і смартфоны. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да сакавіка.
Эстонія ня мае намеру даваць прытулак расейцам, якія імкнуцца пазьбегнуць мабілізацыі. Раней выдаваць ім гуманітарныя візы адмовілася Латвія. Літва будзе разглядаць заявы «ў індывідуальным парадку». Пра гэта заявілі міністры замежных спраў гэтых краін.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Раніцай 22 верасьня ў Тальяці Самарскай вобласьці загарэліся дзьверы будынку гарадзкой адміністрацыі. Супрацоўнікі Цэнтру «Э», якія прыбылі на месца, знайшлі выкарыстаныя бутэлькі з запальнай сумесьсю.
Абмен прайшоў пры пасярэдніцтве Турэччыны і Саудаўскай Арабіі. Каліноўцаў сярод вызваленых з расейскага палону няма.
Украінскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Сучасні вантажівки» працягвае пастаўляць ва Ўкраіну прадукцыю Менскага трактарнага заводу (МТЗ).
Прадстаўнік Ціханоўскай Валер Сахашчык, добраахвотнік Васіль «Пацук» Верамейчык і яшчэ адзін вайсковец са сьпісу пазбаўленых званьняў кажуць, што на іх жыцьцё гэта ніяк не паўплывае.
Адразу некалькі прапагандысцкіх пляцовак цягам апошніх дзён пачалі атаку на недзяржаўны сайт Onliner.
21 верасьня 63-гадовы Алег Грузьдзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зьняволеньня, выйшаў на волю з магілёўскай калёніі № 15. Грузьдзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў.
Загрузіць яшчэ