21 траўня футбольнага фаната Мікіту Крыўцова Рада БНР узнагародзіла Ордэнам Пагоні пасьмяротна. Свабода пагаварыла зь ягонай маці Анжалікай Кухто пра тое, што значыць для яе гэтая ўзнагарода, у якую вэрсію сьмерці верыць сям’я і якія несупадзеньні блізкія бачаць у справе.