Журналісты некалькіх выданьняў расказалі пра сакрэтны плян Расеі, мэта якога — далучэньне Беларусі. Паглядзелі, як беларускія ўлады ішлі да такой «інтэграцыі».
У Міжнародны дзень роднай мовы грамадзкая ініцыятыва «Годна» стварыла ролік пра беларускую мову. Даведаліся ў кіраўніцы ініцыятывы Аліны Герашчанкі падрабязнасьці.
Сярод іншага новыя назвы атрымалі вуліцы Брэсцкая, Мазырская і Мінская.
«Проста пасярод вуліцы, ва ўласных дамах і на працоўных месцах мірныя жыхары Херсону атрымлівалі раненьні і паміралі. Цяпер вядома пра 5 загінулых і 16 параненых», — паведамілі ва ўкраінскім войску.
Беларускія банкі паступова адключаюць ад міжнародных плацяжоў. Альтэрнатывай сталі розныя фінансавыя кампаніі. Летась некаторыя зь іх прыпынілі сваю дзейнасьць у Беларусі, але ня ўсе.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы.
Ва ўкраінскай спэцслужбе паведамілі, што Максім Зязюльчык спрабаваў «выдаць сябе за „шараговага“ баявіка і гэтым самым утаіць сваю прыналежнасьць да беларускай спэцслужбы».
Вучэньні плянавыя. Вайскоўцы вучацца абараняць аб’екты крытычнай інфраструктуры.
Канстытуцыя Расеі патрабуе, каб прэзыдэнт штогод выступаў са зваротам да парлямэнту, але Пуцін не рабіў гэтага з красавіка 2021 году.
«Мы разумеем, што ад нашай вытрымкі залежыць, застанецца ўзброены канфлікт ва Ўкраіне ў цяперашніх рамках ці стане больш маштабным», — падкрэсьліў Валер Равенка.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, зыходзячы «зь іншага незалежнага аналізу», заявілі, што з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіне загінулі больш за 16 тысяч мірных жыхароў.
Даведаліся падрабязнасьці ў аднаго з арганізатараў дыктоўкі ў Варшаве, кіраўніка Беларускага моладзевага хабу Алеся Лапко.
У беларускіх установах адукацыі ідзе збор дапамогі «дзецям Данбасу». Бацькам прапаноўваюць добраахвотна прынесьці канцылярскія рэчы, прадукты, цацкі і сродкі гігіены.
На канале Свабода Premium разам з старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам падсумоўваем вынікі сустрэчаў Ціханоўскай і яе каманды падчас Мюнхэнскай канфэрэнцыі, абмяркоўваем беларускі кантэкст неабвешчанага візыту прэзыдэнта ЗША ў Кіеў.
19 лютага Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што расейцы заблякавалі ратацыю экспэртаў МАГАТЭ на Запароскай АЭС. Рэакцыі МАГАТЭ на гэта пакуль няма.
Перад гэтым стратэгічная авіяцыя ЗША маніторыла польска-ўкраінскую мяжу. Тым часам ва Ўкраіне цягам 1,5 гадзіны гучала паветраная трывога.
Нядаўна стала вядома, што хімічную прадукцыю зь Севастопаля будуць пастаўляць у Беларусь. Паглядзелі, якія яшчэ сумесныя праекты ёсьць у беларусаў з украінскім паўвостравам, акупаваным Расеяй.
Міністэрства інфармацыі 16 лютага паведаміла, што новым дэканам факультэту журналістыкі БДУ прызначылі кандыдата гістарычных навук Аляксея Бяляева.
Ва Ўкраіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзевяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад эўрапейскай інтэграцыі.
Украінскі міністар адказаў на пытаньне журналіста аб рэакцыі эўрапейскіх партнэраў Украіны на візыт вугорскага міністра ў Менск.
Загрузіць яшчэ