Пагутарылі з адным зь яе стваральнікаў, кіраўніком фонду Tutaka Паўлам Станкевічам, пра тое, як прыйшла ідэя праекту, як рэагуюць на гульню палякі і чаму яна цяпер важная.
Падзеі 31 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Уварваньне Расеі ва Ўкраіну, пратэсты ў Казахстане і Армэніі, сьмерць прэзыдэнта СССР, антыўрадавыя дэманстрацыі ў Іране і пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Аўганістане, Нобэль для беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў. Чым запомніўся 2022 год. Самыя яскравы моманты падзей у фотаздымках
Ірына Лукашэнка зьехала з Радзімы ад рэпрэсій. Цяпер яна жыве ў Кіеве, дапамагае ўкраінцам і беларусам у розных валянтэрскіх рухах і праектах. Пра жыцьцё ва Ўкраіне падчас вайны — у гутарцы Свабоды.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну найбагацейшыя расейцы пазбавіліся звыш 93 мільярдаў даляраў.
26 сьнежня ў былых McDonaldʼs у Беларусі зьявіліся бургеры «Панскі» і «Шляхецкі». Новая назва пратрымалася ўсяго некалькі дзён, ад 29-га сьнежня яны называюцца «Родны» і «Беларускі».
Успамінаем людзей, якія адышлі ў 2022 годзе, пакінуўшы сьлед у лёсе Беларусі, у літаратуры, мастацтве, палітыцы, грамадзкім жыцьці, у нашай памяці.
У Кітаі ад каранавіруснай інфэкцыі паміраюць, пэўна, каля 9 тысяч чалавек за дзень.
30 сьнежня дзень народзінаў у палітвязьня, пісьменьніка, аднаго зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Яму споўнілася 46 гадоў. Гэта дзявяты дзень нараджэньня, які палітык праводзіць за кратамі.
У Лёндане на 82-м годзе пайшла з жыцьця брытанская мадэльерка Вівʼен Уэствуд, якая насіла неафіцыйны тытул «каралева панка». У пачатку 1970-х Уэствуд стаяла ля вытокаў гэтай субкультуры.
Самага вядомага рэпэтытара Беларусі Яўгена Лівянта затрымалі проста пасярод уроку 27 сьнежня. Расказваем пра яго.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго пакаралі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара». Тэрмін ён адбыў.
Ужо другі дзень народзінаў журналіст Свабоды і палітвязень сустракае за кратамі. Марыць хутчэй абняць дзяцей, сьніць «музычныя сны».
Украінскі вайсковы экспэрт Жданаў пракамэнтаваў Свабодзе падзеньне ракеты ў Берасьцейскай вобласьці.
Ад ранку 29 сьнежня многія недзяржаўныя СМІ атрымалі фатаздымкі абломкаў ракеты зь Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
29 сьнежня ў прамежку з 10.00 да 11.00 у Берасьцейскай вобласьці ўпала ракета.
Цягам асеньняй і зімняй сэсій Палатай прадстаўнікоў быў прыняты цэлы шэраг законаў, якія выклікалі шырокае абмеркаваньне ў грамадзтве. Свабода зірнула, якія менавіта дэпутаты спрычыніліся да скандальных новаўвядзеньняў.
Украінскае войска ўмацоўвае пазыцыі на ўкраінска-беларускай мяжы і рыхтуецца да магчымага прарыву з боку Беларусі.
Падзеньне цэнаў у Беларусі выкліканае адміністратыўным рэгуляваньнем і можа тармазіць эканоміку, мяркуюць экспэрты.
Гомельскі абласны суд пакараў жыхароў Сьветлагорску, «рэйкавых партызанаў», вялікімі тэрмінамі за пашкоджаньне рэлейнай шафы на чыгунцы. Дзяніс Дзікун атрымаў 23 гады зьняволеньня, Дзьмітры Равіч — 22 гады, Алег Малчанаў — 21 год. Расказваем, што вядома пра іх крымінальную справу.
Загрузіць яшчэ