Пры ўтрыманьні ўкраінскіх дзяцей у беларускіх лягерах таксама былі выпадкі, калі іхнае знаходжаньне працягвалі не па мэдычных паказаньнях, а бацькам не паведамлялі аб месцазнаходжаньні іхных дзяцей.
Кіеў і Захад абвінавачваюць Маскву ў выкарыстаньні іранскіх дронаў-камікадзэ Shahed для ўдараў па цывільных аб’ектах.
У рамесьнікаў запатрабуюць доказы таго, што яны рамесьнікі. Беларусы, якія пераехалі за мяжу, але зарэгістраваныя рамесьнікамі ў Беларусі, расказалі, што яны могуць зараз страціць.
А 4-й гадзіне раніцы 9 траўня расейскія войскі зноў абстралялі Ўкраіну, на гэты раз крылатымі ракетамі «Калібар» і Х-101/Х-555.
У 2022 годзе на сьвяткаваньні Дня перамогі ў Маскве не было ніводнага замежнага лідэра, а Казахстан, Кіргізстан і Ўзбэкістан не праводзілі сваіх парадаў, спасылаючыся на небясьпеку для здароўя падчас пандэміі каранавірусу.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што 7 траўня ў калёніі «Віцьба-3» памёр палітвязень Мікалай Клімовіч зь Пінску. Яго асудзілі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнка. Што вядома на гэты момант.
Бульба падаражэла на 5,4%, а малочныя прадукты амаль не. Паглядзелі, як растуць цэны.
Больш за дзесяць гадоў Сяргей Козыраў займаецца перакладаньнем коміксаў на беларускую мову. Цяпер ён з жонкай Крысьцінай заняўся перакладам кніг, стварэньнем часопіса і крымінальнага падкасту на роднай мове.
Горадзенскі архіяпіскап Арцемі быў адзіным высокапастаўленым ярархам Праваслаўнай царквы, які асудзіў гвалт сілавікоў у 2020 годзе. Пасьля гэтага яго зьнялі з пасады і адправілі на «пакой».
У ЗША ўхвалілі першую ў сьвеце вакцыну ад рэсьпіраторна-сынтыцыяльнага вірусу (RSV). Гэты вірус — адна з асноўных прычын захворваньняў дыхальных шляхоў у немаўлят і дзяцей да 5 гадоў, але паражае ён і дарослых.
Эвеліна Гудзінскайце расказала Свабодзе аб прыкладнай колькасьці беларусаў, якія пераехалі жыць у Літву пасьля жніўня 2020 году. А таксама падзялілася тым, чаму некаторым зь іх адмаўляюць у дазволах на жыхарства.
Рок-музыкант з Горадні Ігар Банцэр расказаў Свабодзе пра сытуацыю, пасьля якой яго затрымалі ў Варшаве, ці сапраўды ён кідаўся крэсламі, колькі прабудзе ў лякарні і чым адрозьніваюцца псыхіятрычныя шпіталі ў Беларусі і Польшчы.
Палітвязьня павінны этапаваць з Горадні ў месца адбыцьця пакараньня. Родныя мяркуюць, што гэта можа быць Жодзінская турма.
Чаму ўлады не даравалі Раману Пратасевічу, які пайшоў на супрацоўніцтва са сьледзтвам? Які сыгнал дае гэты вырак тым палітвязьням, хто вагаецца, ці ісьці на супрацу з уладай? Чаму менавіта Пуціла, Рудзік і Пратасевіч сталі аднымі з галоўных ворагаў улады?
Арцёма Лябедзьку абвінавачваюць у «фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Упершыню за 35 дзён зьняволеньня 2 траўня яму перадалі ў СІЗА зьменную бялізну, сродкі гігіены. Пагаварылі з бацькам Арцёма Анатолем Лябедзькам.
Падзеі 3 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Данія дасьць Украіне вайсковую дапамогу на суму 1, 7 мільярдаў дацкіх кронаў (250 мільёнаў даляраў). Пра гэта заявіў міністар абароны краіны Траэльс Лунд Поўльсэн.
У манэўрах Anakonda-23 удзельнічаюць 12 тысяч вайскоўцаў Узброеных сілаў Польшчы і сотні вайскоўцаў з краін NATO і дзяржаў-саюзьніц Паўночнаатлянтычнага альянсу. Іх мэта — адпрацоўка абароны ўсходняга флянгу NATO.
Загрузіць яшчэ