Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаліся суды над вядомым вандроўнікам-раварыстам і фігурантам «тэрарыстычнага сьпісу»

Віктар Чайка
Віктар Чайка

У панядзелак, 29 ліпеня ў Беларусі пачаліся два адносна гучныя палітычныя працэсы.

Пачалі судзіць вядомага вандроўніка-раварыста

29 ліпеня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску пачаўся працэс над вандроўнікам-раварыстам, адміністратарам тэлеграм-чату «Беларусы на Шры-Ланцы» Віктарам Чайкам.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», Віктару Чайку інкрымінуюць ч. 1 артыкул 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»).

Віктару Чайку 42 гады, ён актыўны вандроўнік, наведаў на ровары шмат краінаў сьвету. На YouTube Віктар Чайка вёў канал «Диалоги о мире» з 349 падпісчыкамі і канал «Я — Виктор», дзе паведамляў 10 падпісчыкам і наведнікам, што ён «катаецца на ровары зь ветрыкам і здымае пра гэта фільмы».

Вандроўкі Віктара Чайкі спыніліся ў траўні пасьля яго на затрыманьня. Цяпер мужчыну пагражае да 4 гадоў зьняволеньня. Справу будзе весьці судзьдзя Юлія Крэпская.

Фігуранта «сьпісу тэрарыстаў» судзяць адразу паводле пяці артыкулаў

Таксама ў Менскім абласным судзе 29 ліпеня пачаўся працэс над Уладзімерам Баслыкам, якога ўнесьлі ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Паводле «Вясны», Уладзімера Баслыку затрымалі за камэнтары і абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
361-га («Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь»), 369-га («Абраза прадстаўніка ўлады»), 368-га («Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь»), 130-га («Распальваньне сацыяльнай ці іншай варожасьці») і 367-га («Паклёп на прэзыдэнта»).

Вядома, што мужчыну 42 гады, яму пагражае да 12 гадоў калёніі.

Судзьдзёй на працэсе будзе Анжаліка Данілава.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG