Дзьмітры Смактуновіч перайшоў на беларускі бок мяжы. Свабода пагаварыла зь ягонай жонкай.
Грамадзяне Ўкраіны, якія жывуць у памежных зь беларускай тэрыторыяй населеных пунктах, працягваюць наведваць Беларусь, нягледзячы на падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі расейскай агрэсіі супраць Украіны. Стаў вядомы яшчэ адзін выпадак.
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы публікуем 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
12 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаецца завочны працэс над праваабаронцам зь «Вясны», былым палітвязьнем Леанідам Судаленкам.
Продаж новых аўто ў Беларусі так і ня выйшаў на даваенны ўзровень, нягледзячы на рост. Паглядзелі, што з рынкам.
Польскі ўрад пастанавіў стварыць буфэрную зону ўздоўж мяжы зь Беларусьсю. Яна будзе забясьпечваць ахову мяжы і бясьпеку польскіх памежнікаў. Гэта зьвязана з нядаўняй трагедыяй на мяжы.
Праз завочныя суды ў Беларусі з 2022 году прайшлі ўжо дзясяткі чалавек. Часта яны атрымлівалі вялікія тэрміны. Свабода пагутарыла зь фігурантамі некаторых спраў.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Тацяна Процька, гісторык і грамадзкая дзяячка.
Па стане на 11 чэрвеня ў Беларусі 1395 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
У Беларусі затрымалі падлеткаў за тое, што яны рабілі выбухоўку. Хімік Сяргей Бесараб пракамэнтаваў Свабодзе, наколькі небясьпечную выбухоўку рабілі юнакі і ці магла б яна забіць чалавека.
Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Згодна з заканадаўствам Украіны, факт службы грамадзяніна Беларусі паводле кантракту ва Ўзброеных сілах зьяўляецца законнай падставай для знаходжаньня чальцоў ягонай сям’і на тэрыторыі Ўкраіны.
Ультраправыя партыі імкліва набіраюць сілу ў шэрагу заходнеэўрапейскіх краін. У той жа час у суседняй зь Беларусьсю Польшчы партыя ПіС упершыню за доўгі час саступіла першую пазыцыю, а партыя Орбана ў Вугоршчыне мае найгоршы вынік за 20 гадоў.
Аб перадачы Ўкраіне самалётаў F-16 заявілі Бэльгія, Нідэрлянды, Нарвэгія і Данія. Украіна разьлічвае ўжо сёлета летам атрымаць гэтую авіяцыйную тэхніку.
Зь беларускіх кнігарняў і бібліятэк тысячамі канфіскуюць кнігі. Прычым ня толькі прызнаныя «экстрэмісцкімі», але і школьныя падручнікі і кнігі на замежных мовах.
8 чэрвеня ў Вільні прайшоў прайд. Сёлета асобнай беларускай калёны не было. Да прайду далучылася каля 20 000 чалавек, у тым ліку беларусы. Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, што для іх значыць прайд і чаму яны прыйшлі на яго.
У нашы дні ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў савецкія часы, існуе жорсткая ідэалягічная цэнзура. Кнігі беларускіх аўтараў абвяшчаюцца судамі «экстрэмісцкімі» і забіраюцца зь бібліятэк. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю цэнзуры ў Беларусі, адказаўшы на пытаньні тэсту.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Валянціна Трыгубовіч, мастацтвазнаўца, дзяячка нацыянальнага Адраджэньня 1970–2010 гадоў.
Загрузіць яшчэ