Нядаўна запушчаны другі энэргаблёк Беларускай АЭС у Астраўцы цалкам абясточылі. Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў станцыі піша «Наша Ніва».
Поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну пагоршыла адносіны да Расеі ў постсавецкіх краінах.
Нават расейскіх інвэстыцый у эканоміку Беларусі стала паступаць менш. Разьбіраемся, наколькі ўсё кепска з замежным капіталам у Беларусі.
У Польшчы выйшла кніга «Забароненая кухня» з рэцэптамі страваў, якія можна прыгатаваць у турме. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу палітвязьням.
Актывістку АГП Вольгу Маёраву, фігурантку «справы Мікалая Аўтуховіча» аб тэрарызьме, перавялі з горадзенскага СІЗА ў калёнію.
Расейскі вайсковец паставіў закладніка сьпінай да бэтоннай сьцяны і пачаў імітаваць ягоны расстрэл, выпускаючы аўтаматныя чэргі вышэй галавы, хацеў так дабіцца інфармацыі аб пазыцыях украінскага войска.
Гэтак актывістка «Эўрапейскай Беларусі» пратэстуе супраць катаваньняў у зьняволеньні.
16 траўня пад Бахмутам загінуў адзін з былых лідэраў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі, які апошнім часам ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага. Яму было 49 гадоў.
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім выступе заявіла, што падтрымлівае далучэньне Ўкраіны да Паўночна-атлянтычнага альянсу.
Расея зноў атакавала Дніпро, другі раз пасьля начных ракетных удараў.
Разьвітаньне з Лазоўскім пачнецца 26 траўня ў Кіеве ў 12:40.
Крытычных разбурэньняў няма.
«Расея даўно мае ядзерную зброю, якая здольная паразіць любую цэль, у якую можна пацэліць і з тэрыторыі Беларусі, і ISW працягвае ацэньваць, што вельмі малаверагодна, што Пуцін будзе выкарыстоўваць ядзерную зброю ва Ўкраіне ці дзе-небудзь яшчэ».
Як сьцьвярджаюць крыніцы Свабоды ў мэдычных колах, пэўныя людзі ва ўладзе адчуваюць катастрафічную сытуацыю ў сыстэме аховы здароўя ад масавага ад’езду, звальненьняў і рэпрэсій лекараў і спрабуюць зрабіць захады, каб палепшыць сытуацыю.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі — пра тое, што практычна можа азначаць падпісаньне міністрамі абароны Беларусі і Расеі дакумэнтаў пра разьмяшчэньне нестратэгічнай ядзернай зброі Расеі на беларускай тэрыторыі.
21 траўня футбольнага фаната Мікіту Крыўцова Рада БНР узнагародзіла Ордэнам Пагоні пасьмяротна. Свабода пагаварыла зь ягонай маці Анжалікай Кухто пра тое, што значыць для яе гэтая ўзнагарода, у якую вэрсію сьмерці верыць сям’я і якія несупадзеньні блізкія бачаць у справе.
Як стала вядома Свабодзе, Яўгену Лівянту прысудзілі тры гады так званай «хатняй хіміі» — абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.
З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ўкраінскія ўлады змаглі дамовіцца пра абмен 2430 украінцаў на расейскіх вайскоўцаў.
Леанід Брэжнеў кіраваў Савецкім Саюзам 18 гадоў.
Замежная тэхніка і сілы на манэўры «Паветраны бастыён» будуць заходзіць на малдоўскую тэрыторыю з 25 траўня.
Загрузіць яшчэ