Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы публікуем 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
У беларускай міліцыі заўсёды не было дастаткова кадраў. Пасьля 2020 году сытуацыя пагоршылася. Былы сілавік Уладзімер Жыгар расказаў Свабодзе, чаму, нягледзячы на ўсе перавагі, ахвотнікаў служыць у міліцыі не стае.
Падзеі 24 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
23 траўня Сьвятлана Ціханоўская ў рамках візыту ў Швэцыю сустрэлася зь міністрам замежных справаў краіны Тобіясам Більстромам.
Ад колішняга кіраўніка менскай клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна, які жыве за мяжой, патрабуюць, каб ён зьявіўся да сілавікоў.
Афанасьеву асудзілі за здымак са жнівеньскага маршу пратэсту 2020 году. Яна вызвалілася сёлета 30 сакавіка.
Івана Яравога затрымалі ў выніку «правакацыі злачынства». Свабода даведалася, як гэта было.
2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус. Пра сустрэчы і размовы зь ім, пра тое, які сьлед пакінулі ягоныя кнігі ў асабістых лёсах і лёсе ўсяго народу, у праекце Свабоды «Наш Быкаў» узгадваюць і разважаюць сябры, паплечнікі, чытачы.
10 траўня ў расейскім Санкт-Пецярбургу аўтобус з пасажырамі ўпаў у раку, загінулі людзі. Адна з вэрсій прычыны трагедыі - парушэньне правілаў працы грамадзкага транспарту. Паглядзелі, што з гэтым цяпер у Беларусі.
Падзеі 23 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У 2019 годзе юрысты даказалі наяўнасьць парушэньня канкурэнцыі з боку Расеі, Беларусі і Малдовы і дабіліся ўвядзеньня высокіх ставак мыта для трох краін: зь Беларусі — 57,03%, з Расеі — 114,95%, з Малдовы — 94,46%. Тэрмін іх прымяненьня мусіў скончыцца сёлета ў чэрвені.
У Канстытуцыйнай залі Сейму Літвы 22 траўня адзначылі 70-ю гадавіну пачатку вяшчаньня беларускай службы Радыё Свабода.
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы пачынаем публікацыю 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
Замест «гісторыі Беларусі» 10-клясьнікі будуць вывучаць «Гісторыю Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі». Расказваем, як у краіне пастаянна перапісваюцца падручнікі па гісторыі і зьмяняюцца праграмы.
На Катэдральнай плошчы беларусы зладзілі пэрформанс, які сымбалізуе супрацьстаяньне жанчын у белым і сілавікоў. Таксама на акцыі зладзілі інсталяцыю «Вітальны стол» з імёнамі палітзьняволеных і пачастункамі для вязьняў, якія выйдуць з турмы і якіх будуць сустракаць накрытым сталом.
Хто стварае напружанасьць у беларуска-літоўскіх дачыненьнях і пры чым тут «літвінізм» — глядзіце ў расьсьледаваньні Свабоды.
Асуджаныя, у тым ліку палітвязьні, якіх трымаюць у калёніі № 1 у Наваполацку, з пачатку траўня ня могуць пазваніць сваякам.
Раніцай 21 траўня актывістку «Эўрапейскай Беларусі» зь Берасьця Паліну Шарэнду-Панасюк чакалі на волі з жаночай калёніі № 24 у пасёлку Зарэчча Рэчыцкага раёну. Але яна ня выйшла.
Загрузіць яшчэ