Дакладная колькасьць ахвяр застаецца невядомай.
Паводле розных ацэнак, пасьля жніўня 2020 году зь Беларусі зьехалі сотні тысяч чалавек. Вялікая частка зь іх не вяртаецца ў краіну, баючыся палітычнага перасьледу. Раней ці пазьней усе гэтыя людзі сутыкнуцца з праблемай замены беларускіх дакумэнтаў.
2020 год, Чачэрск. Міліцыя ладзіла аблавы на сям’ю Кавалёвых. Юры Кавалёў не вылазіў з «сутак», на ягонага сына Арцёма паляваў АМАП. Цяпер Юры на прымусовым псыхіятрычным лячэньні. Арцём зь сям’ёй уцёк за мяжу.
Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін — пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі зьяўленьне на яе тэрыторыі Яўгенія Прыгожына і наймітаў ягонай групоўкі «Вагнэр», якую ЗША лічаць «транснацыянальнай крымінальнай арганізацыяй».
Расейскія ўлады заявілі, што кіраўнік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын пасьля няўдалага мяцяжу паедзе ў Беларусь.
Палкоўнік расейскай арміі Андрэй Стэсеў камандаваў апэратыўнай групоўкай «Белгарад». Ён нарадзіўся і вырас у Магілёве, там жа жывуць яго сястра і маці.
Магчымыя новыя атакі на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі; фармат сяброўскага прытулку для Прыгожына; гарантыі Лукашэнкі ўсё менш важкія — аналітыкі разважаюць, што азначае для Беларусі ўдзел Лукашэнкі ў расейскай сытуацыі зь «мяцяжом» і магчымы прыезд Прыгожына.
Адміністрацыйная рада Міжнароднай фэдэрацыі валейболу (ФІВБ) 23 чэрвеня працягнула забарону на ўдзел зборных і клюбаў зь Беларусі і Расеі ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай.
Былы вязень калёніі, дзе ўтрымліваюць Аляксандра Фядуту, расказаў пра захады, скіраваныя на ізаляцыю вядомага палітвязьня.
Пасьля завяршэньня спробы вайсковага мяцяжу ў Расеі пры пасярэдніцтве Лукашэнкі, расейскія ўлады заявілі, што кіраўнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын паедзе ў Беларусь. Паглядзелі, што зьвязвае Прыгожына і Лукашэнку.
Сяргея Калацэя называюць не беларускім грамадзянінам, а менавіта ўраджэнцам Беларусі.
Публіцыст і гісторык Вадзім Гігін 9 чэрвеня стаў дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Да гэтага ён узначальваў Беларускае таварыства «Веды».
Год таму, 26 чэрвеня 2022 году, пад Лісічанскам Луганскай вобласьці Ўкраіны загінуў беларускі добраахвотнік палку Каліноўскага Васіль Парфянкоў. Яму было 38 гадоў.
Стала мэмам позьнесавецкая фраза, што «ў СССР сэксу няма». А як было ў Вялікім Княстве Літоўскім? Якія ў той час былі норавы беларусаў і як тагачасная дзяржава рэгулявала сэксуальныя адносіны?
Расказваем, як сонечнае выпраменьваньне ўплывае на скуру, якія сродкі лепш прымяняць, як правільна імі карыстацца і што рабіць, калі вы ўсё ж такі «згарэлі» на сонцы.
25 чэрвеня 2023 году спаўняецца тры гады, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі. Ягоная жонка Дар’я таксама ў зьняволеньні. Вядомыя людзі выказаліся пра Ігара і Дар’ю Лосікаў, а таксама зьвярнуліся да іх.
Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Рубэн Аруцюнян, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі, даў інтэрвію Радыё Свабода з нагоды завяршэньня сваёй місіі.
На Беласточчыне прайшоў прэзэнтацыйны тур новых кніжак Галіны і Яна Максімюкоў.
Пагутарылі са стваральнікам тэлеграм-каналу пра беларускі YouTube. Даведаліся, як прыйшла ідэя, чаго бракуе беларускаму сэгмэнту YouTube і ці мусіць ён быць выключна па-беларуску.
Загрузіць яшчэ