Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары прэзыдэнта ЗША: Гарыс ці Трамп? Мапа галасаваньня

абноўлена
Дональд Трамп і Камала Гарыс, кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША на выбарах 2024 году. Каляж
Дональд Трамп і Камала Гарыс, кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША на выбарах 2024 году. Каляж

5 лістапада — асноўны дзень галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.

Два кандыдаты, якія прэтэндуюць на перамогу, — Дональд Трамп ад Рэспубліканскай партыі і Камала Гарыс ад Дэмакратычнай.

Дональд Трамп, прэтэндэнт на пасаду ад Рэспубліканскай партыі, наблізіўся да вяртаньня ў Белы дом на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША пасьля перамогі ў двух «хісткіх» штатах Паўночнай Караліне і Джорджыі. У дзейнай віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс застаюцца толькі тэарытэчныя шанцы на перамогу.

Акрамя спаборніцтва за прэзыдэнцкую пасаду паміж цяперашняй віцэ-прэзыдэнткай і былым прэзыдэнтам Злучаных Штатаў, 5 лістапада пройдуць іншыя выбары на ўсіх узроўнях улады — ад фэдэральнай да муніцыпальнай.

У лістападзе будуць пераабірацца ўсе 435 кангрэсмэнаў у Палаце прадстаўнікоў, бо тэрмін іх паўнамоцтваў — два гады. У Сэнаце, дзе тэрмін паўнамоцтваў — шэсьць гадоў, на галасаваньне вынесеныя 34 са 100 мандатаў. У 11 штатах адбудуцца губэрнатарскія выбары. Таксама пройдуць тысячы выбараў на ўзроўні штатаў і муніцыпалітэтаў, у тым ліку выбары ў заканадаўчыя сходы штатаў, мэраў гарадоў і выбары кандыдатаў на муніцыпальныя пасады.

Акрамя таго, у некалькіх штатах пройдуць рэфэрэндумы, у бюлетэні на іх уключаныя розныя пытаньні, у тым ліку пра аборты, падатковую палітыку і легалізацыю марыхуаны.

Калі праходзіць галасаваньне?

У кожным штаце ёсьць свае правілы галасаваньня. Амаль усе 50 штатаў і акруга Калюмбія прапануюць вочнае галасаваньне ў дзень выбараў. Большасьць штатаў таксама прапануюць галасаваньне па пошце, дзякуючы якому выбарцы могуць адправіць свае бюлетэні поштаю ці здаць іх у вызначанае месца. Большасьць штатаў таксама прапануюць датэрміновае галасаваньне, якое пачалося ў некаторых штатах яшчэ ў верасьні.

Як амэрыканцы выбіраюць прэзыдэнта. ФОТА

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 5 гадзін раніцы 5 лістапада ў некаторых усходніх штатах і будуць працаваць па ўсёй краіне, у тым ліку на Алясцы і Гаваях, да позьняга вечара.

Людзі стаяць у чарзе каля выбарчага ўчастку, каб прагаласаваць. Спрынгфілд, штат Пэнсыльванія.

(REUTERS/Shannon Stapleton )

1/13 Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 5 гадзін раніцы 5 лістапада ў некаторых усходніх штатах і будуць працаваць па ўсёй краіне, у тым ліку на Алясцы і Гаваях, да позьняга вечара.

Людзі стаяць у чарзе каля выбарчага ўчастку, каб прагаласаваць. Спрынгфілд, штат Пэнсыльванія.

(REUTERS/Shannon Stapleton )

Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Чакаецца, што вынік гонкі будзе вядомы толькі празь некалькі дзён пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, бо некаторыя штаты, такія як Пэнсыльванія, павольна апрацоўваюць бюлетэні для галасаваньня.

Выбары у Пітсбургу, штат Пэнсыльванія. (REUTERS/Quinn Glabicki)
2/13 Чакаецца, што вынік гонкі будзе вядомы толькі празь некалькі дзён пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, бо некаторыя штаты, такія як Пэнсыльванія, павольна апрацоўваюць бюлетэні для галасаваньня.

Выбары у Пітсбургу, штат Пэнсыльванія. (REUTERS/Quinn Glabicki)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
101-гадовы Біл Эрнандэс сядзіць пасьля галасаваньня ў баптысцкай царкве, штат Джорджыя.(REUTERS/Cheney Orr)

5 лістапада ФБР заявіла, што выбарчыя ўчасткі ў некалькіх штатах атрымалі пагрозы выбуху. Іх прыслалі з расейскіх дамэнаў. Прынамсі два выбарчыя ўчасткі ЗША ў штаце Джорджыя былі эвакуаваныя з прычыны пагрозаў, аднак зноў адкрыліся прыкладна праз 30 хвілін. Улады дамагаюцца пастановы суду аб падаўжэньні гадзін галасаваньня пасьля агульнага закрыцьця а 19 гадзіне, каб кампэнсаваць час, страчаны падчас эвакуацыі.
3/13 101-гадовы Біл Эрнандэс сядзіць пасьля галасаваньня ў баптысцкай царкве, штат Джорджыя.(REUTERS/Cheney Orr)

5 лістапада ФБР заявіла, што выбарчыя ўчасткі ў некалькіх штатах атрымалі пагрозы выбуху. Іх прыслалі з расейскіх дамэнаў. Прынамсі два выбарчыя ўчасткі ЗША ў штаце Джорджыя былі эвакуаваныя з прычыны пагрозаў, аднак зноў адкрыліся прыкладна праз 30 хвілін. Улады дамагаюцца пастановы суду аб падаўжэньні гадзін галасаваньня пасьля агульнага закрыцьця а 19 гадзіне, каб кампэнсаваць час, страчаны падчас эвакуацыі.
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Выбарнікі галасуюць на выбарчым участку ў Прэзыдэнцкай бібліятэцы Рональда Рэйгана,Сымі-Вэлі, Каліфорнія. (AP Photo/Chris Pizzello)
4/13 Выбарнікі галасуюць на выбарчым участку ў Прэзыдэнцкай бібліятэцы Рональда Рэйгана,Сымі-Вэлі, Каліфорнія. (AP Photo/Chris Pizzello)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Жанчына расьцягваецца пасьля гадзіны чаканьня ў чарзе, каб прагаласаваць. Портлэнд, штат Мэн.

(REUTERS/Faith Ninivag)
5/13 Жанчына расьцягваецца пасьля гадзіны чаканьня ў чарзе, каб прагаласаваць. Портлэнд, штат Мэн.

(REUTERS/Faith Ninivag)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Выбарнік запаўняе свой бюлетэнь недалёка ад Бойс Сіці, Аклагома, (REUTERS/Nick Oxford)
6/13 Выбарнік запаўняе свой бюлетэнь недалёка ад Бойс Сіці, Аклагома, (REUTERS/Nick Oxford)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі і былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суправаджэньні былой першай лэдзі ЗША Мэланіі Трамп размаўляе з журналістамі падчас галасаваньня ў цэнтры адпачынку Mandel у дзень выбараў у Палм-Біч, штат Флорыда. (REUTERS/Brian Snyder )
7/13 Кандыдат у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі і былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у суправаджэньні былой першай лэдзі ЗША Мэланіі Трамп размаўляе з журналістамі падчас галасаваньня ў цэнтры адпачынку Mandel у дзень выбараў у Палм-Біч, штат Флорыда. (REUTERS/Brian Snyder )
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у штаб-кватэры Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ў Вашынгтоне, акруга Калюмбія. (Photo by Brendan SMIALOWSKI / AFP)
8/13 Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у штаб-кватэры Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ў Вашынгтоне, акруга Калюмбія. (Photo by Brendan SMIALOWSKI / AFP)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Выбарнікі выстройваюцца ў чаргу, каб аддаць свой голас каля царквы ў Брук-Гілз у дзень выбараў, штат Алабама (AP Photo/Vasha Hunt)
9/13 Выбарнікі выстройваюцца ў чаргу, каб аддаць свой голас каля царквы ў Брук-Гілз у дзень выбараў, штат Алабама (AP Photo/Vasha Hunt)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Галасаваньне ў выставачнай зале Superior Honda of Omaha ў Амасе, штат Нэбраска, (REUTERS/Scott Morgan)
10/13 Галасаваньне ў выставачнай зале Superior Honda of Omaha ў Амасе, штат Нэбраска, (REUTERS/Scott Morgan)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Людзі стаяць у чарзе, каб прагаласаваць каля стадыёна Allegiant у Лас-Вэгасе. (AP Photo/John Locher)
11/13 Людзі стаяць у чарзе, каб прагаласаваць каля стадыёна Allegiant у Лас-Вэгасе. (AP Photo/John Locher)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Дзяўчынка назірае, як галасуе яе маці. Паўночная Караліна. (REUTERS/Jonathan Drake)
12/13 Дзяўчынка назірае, як галасуе яе маці. Паўночная Караліна. (REUTERS/Jonathan Drake)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Сартаваньне бюлетэняў у выбарчым цэнтры акругі Лос-Анджэлес у дзень выбараў. (AP Photo/Etienne Laurent)
13/13 Сартаваньне бюлетэняў у выбарчым цэнтры акругі Лос-Анджэлес у дзень выбараў. (AP Photo/Etienne Laurent)
Выбарнікі па ўсёй краіне сёньня галасуюць за прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Жорсткая барацьба адбываецца паміж кандыдатам у прэзыдэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам і кандыдаткай у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі, віцэ-прэзыдэнткай ЗША Камалай Гарыс.
Previous slide
Next slide

Якія штаты ключавыя для прэзыдэнцкай гонкі?

Сем штатаў, дзе барацьба паміж Гарыс і Трампам, па прагнозах, будзе асабліва напружаная, — гэта Пэнсыльванія, Джорджыя, Паўночная Караліна, Мічыган, Арызона, Вісконсін і Нэвада. Жыхары ключавых штатаў, якія называюцца хісткімі, могуць мяняць свае прыхільнасьці да рэспубліканцаў ці дэмакратаў. Гэтыя штаты таксама называюць «фіялетавымі», маючы на ўвазе зьмешваньне традыцыйных колераў дэмакратаў і рэспубліканцаў — сіняга і чырвонага, адпаведна.

Хто можа галасаваць?

Для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах выбарнік павінен быць грамадзянінам ЗША, дасягнуць 18 гадоў да дня выбараў і адпавядаць патрабаваньням месца жыхарства, якія вагаюцца ў залежнасьці ад штату. Выбарцы таксама павінны быць зарэгістраваныя да вызначанага тэрміну. Некаторыя штаты абмяжоўваюць права галасаваньня для людзей з судзімасьцю або прызнаных недзеяздольнымі.

Чарга на датэрміновае галасаваньне ў ЗША, верасень 2024
Чарга на датэрміновае галасаваньне ў ЗША, верасень 2024

Як правіла, амэрыканцы, якія пражываюць за мяжой, могуць галасаваць па адмацавальным пасьведчаньні. Аднак грамадзяне краіны, якія пражываюць на тэрыторыях ЗША, уключаючы Пуэрта-Рыка, Віргінскія астравы, Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы і Амэрыканскае Самоа, ня маюць права на галасаваньне.

Хто мае большыя шанцы на перамогу?

З моманту вылучэньня абодвух кандыдатаў на партыйных зьездах у канцы лета апытаньні паказваюць неадназначную сытуацыю. Аднак у апошнія тыдні перад выбарамі рэйтынгі кандыдатаў у ключавых штатах практычна зраўняліся, і часта розьніца паміж імі ляжыць у межах статыстычнай хібнасьці.

Сход электараў ад штата Паўночная Караліна, 2016
Сход электараў ад штата Паўночная Караліна, 2016

Як уладкаваная Калегія электараў?

Пры галасаваньні за прэзыдэнта выбарцы, строга кажучы, абіраюць электараў, якія потым непасрэдна выбіраюць прэзыдэнта. Калегія электараў — сыстэма, якая грунтуецца на выніках галасаваньня ў кожным штаце. У большасьці штатаў усе галасы выбарцаў аддаюцца кандыдату, які перамог. Усяго электараў 538, і для перамогі кандыдат павінен набраць большасьць — 270 галасоў.

Ці мае значэньне колькасьць галасоў, у цэлым пададзеных выбарцамі кандыдатаў?

Перамогу на выбарах вызначае Калегія электараў, а ня вынік прамога галасаваньня. Кандыдат можа стаць прэзыдэнтам, ня выйграўшы прамое галасаваньне, бо ягоная перамога можа быць дасягнутая ў шэрагу штатаў зь мінімальнай перавагай, а параза — зь вялікім разрывам паміж вынікамі прамога галасаваньня і галасаваньнем з улікам сыстэмы электараў. Гэтак адбылося зь пяцьцю прэзыдэнтамі, у тым ліку з Трампам у 2016 годзе.

Як падлічваюць галасы?

У ЗША няма цэнтральнай выбарчай камісіі — кожны штат арганізуе свой падлік галасоў. Улады муніцыпалітэтаў і штатаў паведамляюць пра вынікі ў рэжыме рэальнага часу, а агенцтвы навінаў выкарыстоўваюць гэтыя лічбы, каб спрагназаваць імавернага пераможцу.

Праверка бюлетэняў у ЗША. 2020
Праверка бюлетэняў у ЗША. 2020

Калі будуць вядомыя вынікі?

Вочнае галасаваньне заканчваецца вечарам 5 лістапада. Праз розныя правілы падліку бюлетэняў і розныя тэрміны прыняцьця бюлетэняў, дасланых праз пошту, у некаторых штатах вынікі могуць быць вядомыя на наступны дзень ці нават пазьней. У выпадку, калі розьніца ў галасах, пададзеных за таго ці іншага кандыдата, як гэта было ў 2020 годзе, нязначная, вынікі выбараў могуць стаць вядомыя празь некалькі дзён.

Як праходзіць сэртыфікацыя выбараў?

Пасьля падліку галасоў вынікі сэртыфікуюцца (зацьвярджаюцца) на ўзроўні муніцыпалітэтаў і штатаў. Штаты затым выдаюць дакумэнты, якія надзяляюць электараў правам прагаласаваць за кандыдата, які перамог.

Прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2024 году

• За перамогу змагаліся два палітыкі: былы прэзыдэнт, 78-гадовы Дональд Трамп, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, і віцэ-прэзыдэнтка, 60-гадовая Камала Гарыс, кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках выбараў Дональд Трамп забясьпечыў сабе вяртаньне ў Белы дом.
• Дональд Трамп балятаваўся на пасаду трэці раз. У 2020 годзе ён прайграў Джо Байдэну.
• Трамп стаў другім прэзыдэнтам у гісторыі, які выйграў выбары пасьля перапынку ў кадэнцыях. Адзіным прэзыдэнтам, які дасягнуў гэтага, быў Гровэр Кліўлэнд, яшчэ ў канцы XIX стагодзьдзя.
• Камала Гарыс замяніла Джо Байдэна на выбарах ад Дэмакратычнай партыі. Гэта адбылося пасьля ягонага кепскага выступу на дэбатах з Дональдам Трампам, які падкрэсьліў, што ёсьць прычыны для занепакоенасьці ягоным узростам.
• Гарыс падкрэсьлена падтрымлівала права на аборты пасьля рашэньня Вярхоўнага суду ў 2022 годзе, якое спыніла канстытуцыйнае права на аборты. Гарыс назвала Трампа «пагрозай для дэмакратыі», адзначыўшы ягоную ролю ў нападзе 6 студзеня на Капітолій ЗША і яго адмову прызнаць пройгрыш Байдэну ў 2020 годзе.
• Трамп жа заявіў, што на другім магчымым тэрміне ён зробіць больш для паляпшэньня эканомікі, спыніць хвалю мігрантаў і будзе больш жорсткім у адносінах да супернікаў ЗША, такіх як Кітай.
• Гарыс заявіла, што будзе працягваць палітыку Байдэна ў дапамозе Ўкраіне. Трамп паставіў пад сумнеў падтрымку Ўкраіны, заявіўшы, што Эўропа павінна несьці асноўную частку цяжару падтрымкі Кіева ў змаганьні супраць расейскага ўварваньня.
• Свабода аналізавала, чаму вынік выбараў у ЗША залежыць ад «хісткіх штатаў». Усяго такіх штатаў сем: Пэнсыльванія, Мічыган, Вісконсін, Арызона, Нэвада, Джорджыя і Паўночная Караліна. У 38 штатах адна і тая ж партыя атрымлівае большасьць галасоў на кожных прэзыдэнцкіх выбарах з пачатку XXI стагодзьдзя, часта зь вялікай перавагай. Толькі 12 штатаў «зьмянялі перавагі» хаця б раз з 2000 году.
• У некаторых штатах адна партыя дамінуе яшчэ даўжэй, напрыклад у Мінэсоце з 1976 году большасьць галасоў стабільна атрымлівае кандыдат ад дэмакратаў, а ў Тэхасе з 1980 году перамагае рэспубліканец.
• Таксама ў лістападаўскай кампаніі 2024 году перавыбіраецца траціна Сэнату і ўвесь склад Палаты прадстаўнікоў.
• Сэнат зацьвярджае на пасадах прызначэнцаў прэзыдэнта, у тым ліку судзьдзяў усіх узроўняў, і ратыфікуе міжнародныя пагадненьні. Кожны штат прадстаўляюць два сэнатары — усяго іх сто, тэрмін паўнамоцтваў — шэсьць гадоў. Барацьба ідзе за 34 месцы са 100 наяўных.
• Палата прадстаўнікоў традыцыйна адыгрывае ключавую ролю ў працы над бюджэтам ЗША і сфэрай падаткаў, а таксама мае права ініцыяваць працэдуру імпічмэнту фэдэральным службовым асобам, уключаючы прэзыдэнта. Цяпер у Палаце засядаюць 435 кангрэсмэнаў, тэрмін кадэнцыі якіх складае два гады. Яны прадстаўляюць 50 штатаў, а таксама Фэдэральную акругу Калюмбія (мае дарадчы голас) і пяць тэрыторый ЗША.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG