Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп vs Гарыс. Хто каго «зьесьць на абед» пасьля выбараў у ЗША

Тацяна Кулакевіч. Каляж.
Тацяна Кулакевіч. Каляж.

У аўторак у ЗША віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. Пра што яны гаварылі, што прапаноўвалі амэрыканцам і сьвету, і хто зь іх больш спадабаўся амэрыканцам?

Госьця праграмы «ПіК Свабоды» — доктарка навук, прафэсарка Унівэрсытэту Паўднёвай Флорыды Тацяна Кулакевіч.

Паводле публікацый у амэрыканскіх СМІ, у дэбатах перамагла Камала Гарыс. Аднак Тацяна Кулакевіч нагадвае, што гэта ніяк не вырашае выніку выбараў у лістападзе. Падчас выбарчай кампаніі ў 2016 годзе Гілары Клінтан, на думку экспэртаў, тройчы перамагала Дональда Трампа на дэбатах, але прэзыдэнтам стаў усё роўна ён.

«Хто зь іх пераможа, залежыць толькі ад некаторых штатаў, якія ня вызначыліся з галасаваньнем. Гэта так званыя фіялетавыя штаты. Бо блакітыя — гэта прыхільнікі дэмакратаў, чырвоныя — рэспубліканцы. А фіялетавыя — гэта гэта Пэнсыльванія, Джорджыя, Нэвада, Вісконсін, Мічыган. Там яны хочуць пераканаць простых людзей, што яны дадуць ім больш, чым апанэнт. Таму яны кажуць усё, што людзі хочуць пачуць», — кажа Кулакевіч.

Яна дадае, што ў ЗША прэзыдэнт ня ў стане вырашаць многіх пытаньняў праз падзел улады. Рашэньні прымаюцца разам з Кангрэсам, і ня факт, што ён падтрымае кожную прапанову прэзыдэнта.

«І Трамп і Гарыс расказвалі пра свае ідэі ў выпадку, калі б яны перамаглі. Але незалежна ад таго, хто пераможа, ён ці яна будуць трымацца найперш нацыянальных інтарэсаў ЗША. Самым галоўным ворагам ЗША зьяўляецца Кітай, у Кітая ёсьць сябры, і ў гэтым ключы і Трамп, і Гарыс будуць падтрымліваць Украіну. А гэта не ў інтарэсах Кітаю і Расеі. А канец вайны ва Ўкраіне можа азначаць і магчымыя зьмены ў Беларусі», — лічыць Тацяна Кулакевіч.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG