9 лістапада ў кватэры бацькоў Сашы Філіпенкі ў Менску прайшоў ператрус. Сам пісьменьнік зьвязвае рэпрэсіі супраць родных са сваёй палітычнай пазыцыяй.
Палітычна матываваныя рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі чацьвёрты год. Расказваем, за што цяпер можна трапіць за краты.
Свабода зьвярнулася з афіцыйнымі запытамі аб далейшым лёсе кіеўскага помніка беларусу, Герою Ўкраіны Міхаілу Жызьнеўскаму, у музэй Рэвалюцыі Годнасьці і да мэра Кіева Віталя Клічко. Атрымалі першы адказ.
Нягледзячы на тры гады рэпрэсій, грамадзяне Беларусі дагэтуль зьнішчаюць афіцыйныя дзяржаўныя сьцягі. Праваабаронцы лічаць такія ўчынкі палітычным выказваньнем і пратэстам супраць дыктатуры.
Падзеі 10 лістапада ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Беларусі падчас стрыму памёр чалавек — ён выпіў залпам бутэльку гарэлкі за данат падчас трансьляцыі. Разьбіраемся, што такое трэш-блогерства, як яно працуе і чаму адказнасьць для палітычных блогераў зусім іншая.
Працэс праходзіць у акруговым судзе літоўскай сталіцы. На просьбу маці загінулага суд зрабілі закрытым на першым ж паседжаньні.
Раніцай 9 лістапада сілавікі прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку Філіпенкі затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку. Пісьменьнік расказаў Свабодзе, як гэта адбывалася.
Турма, калёнія, ШЫЗА, ПКТ, адзіночная камэра. У такіх умовах палітвязень Віктар Бабарыка, які кінуў у 2020 годзе выклік Лукашэнку, сустракае сваё 60-годзьдзе. Расказваем, што вядома пра былога банкіра і прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду.
Падзеі 9 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў Кіева ёсьць плян працягу вайны супраць Расеі, нягледзячы на цяжкасьці з ходам наступленьня на поўдні і адцягненьне ўвагі лідэраў краінаў Захаду на канфлікт на Блізкім Усходзе.
Палітзьняволеную трымаюць у адзіночнай камэры і абмяжоўваюць яе перапіску з роднымі.
Ад пачатку працы АЭС у Беларусі электрычнасьць падаражэла на 21–22% у залежнасьці ад тарыфу. Разьбіраемся, як АЭС уплывае на кошт электраэнэргіі для людзей.
Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі
На выходных 4–5 лістапада ў Львове прайшоў ІІ Форум Астроскага. Яго арганізатарамі выступілі беларуская «Палітычная сфэра» і «Ўкраінская прызма».
Пасьлядыплёмная адукацыя (ардынатура) стане абавязковай для выпускнікоў некаторых мэдыцынскіх спэцыяльнасьцяў. Адпрацоўваньне пасьля яе павялічыцца да 5 гадоў.
У Бэрліне 7 лістапада пройдзе міжпарлямэнцкая канфэрэнцыя «Падтрымка дэмакратычнай Беларусі сіламі парлямэнтаў» для стварэньня кааліцыі дэпутацкіх груп сяброў новай Беларусі з парлямэнтаў эўрапейскіх краін.
«Лесапавал» прывозіць Гомельская абласная філярмонія, а «Дзідзюлю» — Берасьцейская філярмонія. Хто ў Беларусі арганізоўвае канцэрты.
Падзеі 7 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ