Чаму беларусы, якія ўсё сьвядомае жыцьцё карысталіся выключна расейскай мовай, апынуўшыся ў эміграцыі, цалкам перайшлі на беларускую? Даведаліся пра некалькі такіх гісторый.
Расейскія войскі зноў атакавалі Кіеў — гэта 19-я атака толькі за кастрычнік 2024 году. У рэгіёнах Расеі заявілі аб зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў.
Праваабаронца «Вясны», былы палітвязень Леанід Судаленка ў Італіі далучыўся да маратону салідарнасьці з рэпрэсаванымі журналістамі і актывістамі, якіх трымаюць у беларускіх турмах.
Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі Свабодзе, як успрынялі вынікі выбараў у парлямэнт і як гэта паўплывае на іхнае далейшае жыцьцё.
На ўсіх кірунках фронту за апошнія содні адбылося 149 баявых сутыкненьняў. Найбольш складаная сытуацыя — на курахаўскім кірунку ў Данецкай вобласьці.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Курапатах савецкая ўлада расстраляла 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Падзеі 29 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
27 кастрычніка прайшоў другі тур выбараў у Сейм Літвы, якім завяршылася выбарчая кампанія. Вынікі парлямэнцкіх выбараў на просьбу Свабоды пракамэнтаваў Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA.
Кніга пра дыскрымінацыю беларускай мовы ў Беларусі выйшла па-ангельску. Аўтарка Аліна Нагорная расказала Свабодзе, для каго гэты пераклад, як чытаўся папярэдні расейскамоўны і навошта перакладаць кнігу на мову суседзяў.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня 2022 году.
Зноў пацярпеў Беларускі дом у Вільні, дзе месьціцца Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры.
Сёлета чарговы раз адзначаецца дзень памяці расстралянай беларускай інтэлігенцыі.
Сузаснавальніца Partyzankі Ганна Маціеўская расказала Свабодзе, як паўстала гэтая жаночая ініцыятыва, каму яна дапамагае і ці ўсім бясплатна, а таксама — як беларусы масава сталі выяжджаць зь Літвы ў іншыя краіны.
Падзеі 26 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі
5 кастрычніка ў Бельску Падляскім у Польшчы падчас фэстывалю «Бардаўская восень» прайшла цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2023 годзе.
27 кастрычніка ў краінах Эўразьвязу перавядуць гадзіньнікі на гадзіну назад і пяройдуць такім чынам на зімовы час. У Беларусі цяпер гадзіньнікаў не пераводзяць, але так было не заўжды. Расказваем, чаму ў шэрагу краін пераводзяць стрэлкі і як гэта было ў Беларусі.
«Сем сымптомаў беларускасьці» — так назваў свой фільм Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра, які месьціцца ў Вільні.
26 кастрычніка грузіны накіруюцца на выбарчыя ўчасткі на парлямэнцкія выбары, якія ўсе бакі бачаць як паваротны момант у сучаснай гісторыі краіны. Напружаньне перад галасаваньнем высокае, і без надзейных апытаньняў вынік застаецца загадкай.
У студзені 2024 году Свабода паведамляла, што пад Гомлем будуецца новы вайсковы гарадок. Як стала нам вядома, будоўля прыпыненая.
Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.
Загрузіць яшчэ